Меркаванні

Янка Запруднік. У стагоддзе БНР. Ад дзяржаўнасці да дзяржавы

Янка Запруднік, фота Сяргея Трыгубовіча

Адзначаючы першае стагодзьдзе Акту аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, варта задумацца над шматзначнымі словамі «дзяржаўнасьць», «дзяржава» й «незалежнасьць». Пагатоў, што тэма гэтая дачакалася свабоднага абмяркоўваньня на Бацькаўшчыне ды што зацікаўленасьць ёю пашыраецца сярод маладых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

БНР, як ведаем, мае свой юрыдычны пачатак у трох устаўных граматах Выканаўчага Камітэту Рады Ўсебеларускага Зьезду, што адбыўся ў сьнежні 1917 году. Усе тры граматы прынятыя ў лютым-сакавіку 1918 году.

У першай зь іх (21.02.1918) Камітэт Рады пра дзяржаўнасьць не гаворыць, ён толькі заяўляе, што «Беларускі Народ павінен зьдзейсьніць сваё право на поўнае самавызначэньне». А ў другой грамаце (9.03.1918) пра Беларусь сказана, што яна «абудзілася да дзяржаўнага жыцьця» ды што Выканаўчы Камітэт «бароніць дзяржаўныя правы народу… пастанаўляе аб дзяржаўным устрою Беларусі». І ў трэцяй устаўной грамаце (25.03.1918) урэшце сказана: «Мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі скідаем ярмо дзяржаўнай залежнасьці… Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай». Там жа выказана надзея, што ўсе волялюбныя народы «дапамогуць беларускаму народу зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўные ідэалы».

Ворагі й крытыкі беларускага нацыянальнага адраджэньня й дзяржаўніцкага руху настойліва цьвердзяць, што БНР — ніякая не дзяржава, бо ня мела дзяржаўных атрыбутаў: арміі, адміністрацыйных установаў, ня мела сваіх грошай, паштовай службы й да гэтага падобнага. Так, ня мела, бо такія атрыбуты не паўстаюць імгненна, бо абвешчаньне дзяржаўнай незалежнасьці адбылося ва ўмовах вайны, акупацыі краю чужымі вайскамі, слабой у народзе нацыянальнай сьведамасьці. Першыя тры гады існаваньня БНР такой зародкавай, якой яна была, закончыліся тым, што беларуская тэрыторыя была падзеленая паміж Расеяй і Польшчай. Засталася аднак ідэя абвешчанай дзяржавы ды ейныя расьцярушаныя абаронцы на Бацькаўшчыне і ў дыяспары, найперш Рада БНР. У савецкай жа Беларусі на працягу наступных сямідзесяці гадоў рабіліся захады «зьдзейсьніць палітычна-дзяржаўныя ідэалы» пад покрывам БССР. Гэтыя захады мелі ў сабе некаторыя дадатныя мэты й вынікі, як, прыкладам, выхад Рэспублікі на міжнародныя форумы — кірунак дзейнасьці, запачаткаваны Радай БНР. Але беларуска-савецкая дзяржава на самой рэчы была сурагатам, імітацыяй і падробкай у параўнаньні зь ідэаламі Сакавіка.

Пра дзяржаву й дзяржаўнасьць трэба думаць як пра форму й зьмест. Яны ў неразьдзельнай узаемасувязі: форма дыктуе зьмест — зьмест умацоўвае форму. Усе прамінулыя сто гадоў паказваюць, што ідэя нацыянальнай дзяржавы выжыла й папоўнілася дадатковым зьместам. Гэта сталася, дзякуючы мінулым пакаленьням сакавіцкіх дзяржаўнікаў на Бацькаўшчыне і ў дыяспары. Цяпер у Беларусі прыходзіць да голасу й да дзеяньня новае пакаленьне. Ад яго будзе залежаць у вялікай меры далейшае папаўненьне зьместу абвешчанай сто гадоў таму Беларускай Дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

Юлія Семчанка: Давялося наступіць сабе на горла — я мусіла заставацца побач з сынам3

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

У Слуцку шукаюць былых працаўнікоў завода «Эмальпосуд» для адраджэння тэхналогіі ліцця чыгункоў3

Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў6

Трамп: Цэны на нафту ўпадуць пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана2

108 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка7

На вуліцы Чырвонаармейскай будзе квартал з жыллём і гандлёвымі аб'ектамі — скончылася грамадскае абмеркаванне2

Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць