Грамадства2222

І Коля зь ім

На саміт СНД Лукашэнка ўзяў сына Колю. Кіргіскія чыноўнікі былі ашараныя, калі па чырвонай дарожцы з самалёта спусьціліся два Лукашэнкі — Аляксандар Рыгоравіч і Мікалай Аляксандравіч. Пласкавіцкі: гэта беспрэцэдэнтна.

На саміт СНД Лукашэнка ўзяў сына Колю. Кіргіскія чыноўнікі былі ашараныя, калі па чырвонай дарожцы з самалёта спусьціліся два Лукашэнкі — Аляксандар Рыгоравіч і Мікалай Аляксандравіч. Пласкавіцкі: гэта беспрэцэдэнтна.

Дагэтуль Аляксандар Лукашэнка браў з сабой малодшага Міколку пераважна ў паездкі па Беларусі (за выключэньнем алімпійскага ваяжу ў Пэкін), а вось на міждзяржаўныя перамовы хлопчык трапіў упершыню. Ці адпавядае афіцыйнаму пратаколу прысутнасьць дзіцяці кагосьці з кіраўнікоў на такога кшталту мерапрыемствах?

Учора беларускія і расейскія каналы паказвалі, як гаспадары саміту сустракалі на бішкекскім лётнішчы кіраўніка Беларусі.

Нечакана для многіх афіцыйных асобаў Кыргызстану з самалёту Аляксандар Лукашэнка выйшаў за руку з маленькім хлопчыкам.

Гэтаксама разам Лукашэнкі пайшлі па чырвоным дыване вітацца з гаспадарамі. На кадрах было відаць, што

беларускі прэзыдэнт ня толькі знаёміўся з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, але і прадстаўляў ім свайго малодшага сына Мікалая.

Як гэта стасуецца з пратаколам, абавязковым для выкананьня афіцыйнымі асобамі? Ці мог прыкласьці руку да стварэньня вобразу «клапатлівага бацькі» наняты сёлета беларускім урадам брытанскі піяршчык Тымаці Бэл? Нагадаю, задача Бэла — любымі спосабамі сфармаваць станоўчы імідж Беларусі ў сьвеце.

Экс‑намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саньнікаў кажа, што згодна з дакумэнтамі падчас міжнародных сустрэчаў жорстка рэглямэнтуюцца нават паводзіны жонак першых асобаў, ня кажучы ўжо пра дзяцей:

«Жонка ў такіх выпадках ідзе на адлегласьці, ззаду. Для яе складаецца асобная праграма і г.д. Калі ёсьць першая асоба дзяржавы, то натуральна, што ўсе мерапрыемствы вярстаюцца пад кіраўніка краіны.

Ніякія жонкі і тым больш дзеці не прысутнічаюць на тых этапах, калі сапраўды ідзе ці пратакол, ці афіцыйная сустрэча…

Але, можа, ён і на Радзе бясьпекі будзе з бацькам сядзець таксама побач?..»

Карэспандэнт: «То бок пратаколу такія паводзіны не адпавядаюць?»

«Не, зусім не адпавядаюць».

Карэспандэнт: «Ці мог лорд Бэл да гэтага прыкласьці руку?»

«Падаецца, што так. Таму тут шкада хлопца, якога проста выкарыстоўваюць…»

Колішні начальнік галоўнага дзяржаўнага прававога ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі таксама кажа, што такія паводзіны Аляксандра Лукашэнкі не стасуюцца ні з прававымі, ні з этычнымі нормамі і на гэты момант яны беспрэцэдэнтныя:

«Нельга казаць, што гэта нейкае наўпроставае парушэньне, але гэта не адпавядае пратаколу. Нельга так выхоўваць хлопца, нельга. Але што рабіць?

Проста шкада малога».

Карэспандэнт: «Фактычна ён з маленства ўцягваецца ў вялікую палітыку…»

«Не, ён у вялікую палітыку ня ўцягваецца, але гэта называецца разбэшчваньне. Уявіце сабе, што будзе далей, калі Лукашэнка пабачыць, Вы пачытайце гісторыю цара Ірада Вялікага, пабачыце, што бывае ў такіх выпадках, што гэты малы захоча ўладарыць… Калі хтосьці хоча да такой моцы ўладарыць, то ён любога, хто хоча гэтага ж, будзе ўяўляць сабе як канкурэнта. І пазбаўляцца пры першай магчымасьці. Гэта мая 100‑працэнтная ўпэўненасьць… Але што да канкрэтнага выпадку, то, з майго гледзішча, гэта ніяк не адпавядае міжнароднаму пратаколу. А малога сапраўды шкада».

Яшчэ да першага зьяўленьня Міколкі на публіцы падчас леташняга суботніку ў спартовым комплексе «Менск‑Арэна» Аляксандар Лукашэнка загадкава адказваў на пытаньні пра магчымую перадачу ўлады ў спадчыну камусьці з сыноў. У прыватнасьці, ён казаў, што было б неразумна рабіць стаўку на некага слабейшага за дзейнага прэзыдэнта. Але пры гэтым казаў, што кіраваць Беларусьсю будзе «малодшанькі»: «Унікальны чалавек», — пры гэтым зазначаў Лукашэнка.

І вось ужо цягам паўтара года без малодшага Міколкі не абыходзіцца практычна ніводная паездка кіраўніка краіны ў рэгіёны, а гэтым разам гарызонты пашырыліся да Сярэдняй Азіі.

У адным з інтэрвію Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што маці Міколкі «працуе ў менскім шпіталі». Цяпер ужо не сакрэт, што гэта Ірына Абельская, былая лекарка прэзыдэнта, якая цяпер працуе ў 9‑м клінічным шпіталі Менску. У якім статусе нараджала Абельская — невядома. Аднак жонка Лукашэнкі Галіна Радзівонаўна не паехала за ім у менскую рэзыдэнцыю і засталася ў Рыжкавічах.

Абодва старэйшыя сыны — Віктар і Дзьмітрый — ужо маюць свае сем’і, а ўнукі Лукашэнкі старэйшыя за яго малодшага Міколку.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

Назвалі папярэднюю прычыну смерці 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі некалькі дзён5

Чатыром былым журналістам баранавіцкага «Інтэкс-Прэса» далі хатнюю хімію1

«Мы ўбачым літаральна ўсё»: Мэт Дэйман — пра «Адысею» Крыстафера Нолана5

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу14

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн13

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць