Грамадства2222

Лукашэнка можа езьдзіць і вучыцца

Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, на сустрэчы ў Люксэмбургу міністры замежных справаў краінаў ЭС пагадзіліся прыпыніць на паўгоду візавыя абмежаваньні, накладзеныя на Аляксандра Лукашэнку і ягоных падначаленых. Такім чынам яны спадзяюцца паспрыяць дэмакратызацыі Беларусі.

Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, на сустрэчы ў Люксэмбургу міністры замежных справаў краінаў ЭС пагадзіліся прыпыніць на паўгоду візавыя абмежаваньні, накладзеныя на Аляксандра Лукашэнку і ягоных падначаленых. Такім чынам яны спадзяюцца паспрыяць дэмакратызацыі Беларусі.

У сьпісах невыязных засталіся пяцёра чыноўнікаў, якія на думку эўрапейцаў, могуць быць датычныя да зьнікненьня апанэнтаў улады, а таксама фальсыфікацыі выбараў — старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, былы камандзір брыгады спэцназу Дзьмітры Паўлічэнка, былы кіраўнік Рады бясьпекі Віктар Шэйман, а таксама былы міністар унутраных справаў Юры Сівакоў.

У першапачатковым сьпісе невыязных было 41 прозьвішча. Апроч Лукашэнкі, дазвол на ўезд у Эўрасаюз атрымаюць намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, міністар інфармацыі Уладзімер Русакевіч, міністар юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, старшыня Канстытуцыйнага суду Пётар Міклашэвіч, былы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Генадзь Нявыглас, былы галоўны ідэоляг Алег Праляскоўскі, былы старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка.

Санкцыі супраць большасьці зь іх былі ўведзеныя ў красавіку 2006 году, адразу па прэзыдэнцкіх выбарах.

Тым часам фінансавыя санкцыі супраць А. Лукашэнкі і ягоных бліжэйшых чыноўнікаў застаюцца ў сіле. У 2006 годзе Эўразьвяз пастанавіў замарозіць рахункі і маёмасьць А. Лукашэнкі і некалькіх дзесяткаў чыноўнікаў зь ягонага атачэньня на тэрыторыі ўсіх краін ЭС.

«Беларускі народ стаіць перад гістарычным выбарам: рухацца ў кірунку дэмакратыі і незалежнасьці альбо ў кірунку палітычнай стагнацыі», — зазначыла Бэніта Фэрэра-Вальднэр пасьля сустрэчы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

10 кастрычніка намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі заяўляў журналістам пра тое, што краіна «чакае зьняцця ўсіх санкцый на абмежаваньне супрацоўніцтва з ЭС», а таксама мае намер пачаць перамовы аб зьніжэньні памеру консульскага збору за шэнгенскія візы для беларусаў.

У рамках пасяджэньня ў Люксэмбургу праходзяць перамовы кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства Сяргея Мартынава з эўракамісарам па замежных сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэнітай Фэрэрай-Вальднэр, кіраўніком МЗС Францыі Бэрнарам Кушнэрам і вярхоўным прадстаўніком ЭС па замежнай палітыцы і бясьпецы Хаўерам Салянам. Гэта першыя за доўгі час сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі на такім высокім узроўні.

Пэўная адліга ў адносінах пачалася ў жніўні, калі Беларусь вызваліла трох апошніх палітвязьняў і ўхілілася ад падтрымкі Расеі ў прызнаньні незалежнасьці сэпаратысцкіх грузінскіх рэгіёнаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Раней паведамлялася, што некаторыя дзяржавы хацелі пакінуць забарону на ўезд на тэрыторыю ЭС для Лукашэнкі. У прыватнасьці, супраць таго, каб зьняць санкцыі асабіста з А. Лукашэнкі выступалі Галяндыя, Швэцыя і Партугалія.

Дыпляматы ЭС спадзяюцца, што адмена санкцый паспрыяе дэмакратызацыі Беларусі. Што беларускія чыноўнікі, атрымаўшы магчымасьць кантактаў, стануць набірацца эўрапейскім духам і эўрапейскімі жаданьнямі.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»35

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала28

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць