Кіно55

«The Place». Згвалціць, забіць: на што мы гатовыя дзеля здзяйснення мары

«Месца сустрэчы» — «The Place» (2017, рэжысёр Паола Джэнавэзэ). Рэйтынг IMDb: 7.00.

Выйшла новае кіно італьянскага рэжысёра, які летась стаў вядомы ў нашых шыротах дзякуючы фільму «Ідэальныя незнаёмцы».

У «Незнаёмцах» аўтары паразважалі над тым, што сталася б, каб наша перапіска, смс, мэйлы выйшлі навонкі, трапілі на вочы самым блізкім людзям. Па сюжэце сямёра сяброў сярэдняга веку вырашаюць зрабіць сумесную вячэру цікавейшай і дамаўляюцца зачытваць услых усе паведамленні, якія на працягу вечара прыходзяць ім на смартфоны. І тут такое пачынаецца… Ад дзеяння, якое не выходзіць за межы адной кватэры, немагчыма адарвацца. Тое самае тычыцца і «Месца сустрэчы», дзе ўсё дзеянне адбываецца ў звычайнюткай кавярні.

Апошнія фільмы Джанавэзэ знятыя ў камернай абстаноўцы, але ад таго не набываюць тэатральнасці. Прытым што

сюжэт «Месца сустрэчы» на першы погляд далёкі ад штодзённасці і пасаваў бы для пастаноўкі на сцэне. Існуе недзе такая кавярня «Place», у ёй штодзень, на адным і тым жа месцы, сядзіць з выгляду звычайны такі чалавек. Гэты чалавек можа здзейсніць любое жаданне, аднак з умовай.

А вось і драма: чым больш значыць для чалавека яго жаданне, тым складанейшая ўмова. За здароўе сына мужчына павінен забіць чужое дзіця. За збаўленне мужа ад хваробы Альцгеймера бяскрыўдная бабулька павінна здзейсніць выбух з пэўнай колькасцю ахвяр. Хлопец, які хоча вярнуць сабе зрок, павінен пайсці на згвалтаванне.

Увесь фільм мы сочым за лёсам і выбарам дзевяцярых герояў, якія папераменна падсаджваюцца за столік загадкавага незнаёмца, каб даць справаздачу пра свае крокі да выканання ўмовы. І гледачу спярша падаецца, што загадкавы маўклівы незнаёмец — ці не сапраўдны чорт. Аднак часам яго вочы поўняцца такой тугой, якой у чорта дакладна быць не можа.

Разгадка, задума фільма (магчыма, і трохі праставатая, відавочная) раскрываецца ў самым канцы, калі выбар герояў зроблены, сюжэтныя лініі замкнутыя. Шчасце для кожнага сваё, але заўжды залежыць ад шляху, якім мы да яго ідзём.

Такі вось магічны рэалізм, які перакочваецца да вострасюжэтнай драмы і назад.

І, канечне, варта дадаць: фільм надзвычайна прыгожы. Прывабная сівізна, таксама прывабная натуральная неахайнасць акцёраў, глыбокія вочы, нетыповае, запамінальнае хараство актрыс, сапраўднасць у позах і жэстах. 

Рэдка калі такія прыгожыя фільмы пра людскія праблемы з'яўляюцца на нашых экранах. 

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць