
Кабінет міністраў па выніках першага квартала 2018 года разгледзіць магчымасць павышэння мінімалкі ва Украіне да 4100 грыўняў (каля 323 рублёў у эквіваленце).
Пра гэта сказана ў законе аб дзяржаўным бюджэце на 2018 год, апублікаваным у газеце «Голос України».
Раней адпаведную ініцыятыву абвясціў прэзідэнт Украіны.
«Я абсалютна падтрымліваю гэтую ідэю і перакананы, што мы абавязаныя яе рэалізаваць», — сказаў віцэ-прэм'ер Украіны Паўло Разенка.
Такім чынам, калі з другога квартала ўкраінская мінімалка павысіцца да 4100 грыўняў, а мінімальны заробак у Беларусі не зменіцца (цяпер ён складае 305 рублёў), то ўкраінская мінімалка будзе вышэйшая за беларускую.
Каментары