Здарэнні2424

Як школьнік адпомсціў настаўніку за аднакласніц

Сацыяльны педагог адной са школ Мінскай вобласці паведаміў бацькам некалькіх старшакласніц, што іх дочкі кураць. Хутка аб гэтай гісторыі ўсе забыліся, але адзін з школьнікаў вырашыў правучыць педагога і «адпомсціць» за аднакласніц, хоць тыя яго аб гэтым нават і не прасілі.

Падрабязнасці гісторыі распавяла міліцыя Мінскай вобласці.

Хлопец вырашыў узламаць старонку настаўніка ў сацсетках. Але для гэтага трэба, каб ахвяра сама ўсталявала на камп’ютары адпаведную праграму.

Тады школьнік пад выглядам дзяўчыны стварыў фэйкавую старонку ў сацсетках. Каб пазбегнуць адказнасці на выпадак, калі «нешта пойдзе не так» ці ахвяра звернецца ў міліцыю, зламыснік выкарыстаў усе самыя сучасныя сістэмы ананімнасці. Затым з гэтай старонкі «пазнаёміўся» з аб'ектам шантажу.

Пасля некаторай перапіскі выявілася, што ў новых знаёмых ёсць агульныя музычныя інтарэсы. «Дзяўчына» пахвалілася, што карыстаецца праграмай-плэерам, якая вельмі якасна прайграе любую музыку, і нават пагадзілася падзяліцца спасылкай на праграму са сваім новым сябрам. Да таго ж, па яе словах, праграма падключана да вялікага бясплатнага архіву класнай музыкі, з якога лёгка спампоўваць упадабаныя кампазіцыі. Малады педагог з радасцю скарыстаўся прадстаўленай магчымасцю, але праз некаторы час адпісаўся, што плэер «ўсталяваўся, але музыку чамусьці не знаходзіць і не прайграе».

На што «дзяўчына» здзівілася і выказала здагадку, што ў яго няправільныя сеткавыя настройкі і скінула яму «правільныя» і нават падказала, як іх замяніць. Настаўнік зрабіў усё па інструкцыі «знаёмай», і школьнік атрымаў доступ да яго старонкі. З таго ж «дзявочага» акаунта ён пачаў пагражаць, што апублікуе прыватныя перапіскі настаўніка, калі той не выбачыцца перад школьніцамі.

Але педагог пайшоў у міліцыю. І «дзяўчыну» хутка знайшлі.

Цяпер на вучня завялі крымінальную справу. Яму пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага27

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

Вызначылася першая пара, што згуляе паміж сабой у плэй-оф на мундыялі

«За адзін праект адных узнагародзілі, а мяне пазбавілі льготы». Абітурыент БДУІР паскардзіўся на рашэнне Мінадукацыі

«Лютая, абразлівая крытыка ўсяго беларускага. Але з мінулага ў будучыню немагчыма прайсці міма сучаснасці». Насевіч грунтоўна адказаў Алесю Беламу128

У Краснадарскім краі трэці раз за месяц атакавана і гарыць нафтабаза ў станіцы Палтаўская

Трамп заявіў, што Зяленскі даволі добра спраўляецца ў вайне з Расіяй6

У Кітаі прэзентавалі першы ў свеце самаходны ўнітаз, які можа перамяшчацца па доме1

Зборная Паўднёвай Афрыкі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф чэмпіянатаў свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага27

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць