Свет3737

«Вы нас не пераканалі»: парламент Арменіі прагаласаваў супраць Пашыняна на выбарах прэм'ера

Reuters

Дэпутаты нацыянальнага сходу Арменіі (парламент) прагаласавалі супраць лідара пратэстаў Нікола Пашыняна, які вылучаўся на пасаду прэм'ер-міністра.

На пасяджэнні прысутнічалі 102 дэпутаты з 105. Для перамогі Пашыняну неабходна было атрымаць як мінімум 53 галасы. За яго кандыдатуру выступіла 45 дэпутатаў, супраць — 55.

Дэпутаты кіруючай Рэспубліканскай партыі Арменіі (РПА) заявілі, што будуць галасаваць супраць кандыдатуры Пашыняна на пасаду прэм'ер-міністра краіны.

«Спадар Пашынян не пераканаў нас», - заявіў кіраўнік фракцыі РПА Ваграм Багдасаран.

Згодна з Канстытуцыяй Арменіі, калі з першай спробы парламент не выбірае прэм'ера, то на сёмы дзень павінна быць праведзена новае галасаванне з новымі кандыдатамі.

На гэты раз кандыдатуру на пасаду прэм'ера зможа вылучаць як мінімум адна траціна ад агульнай колькасці дэпутатаў (35) незалежна ад іх прыналежнасці да фракцыі. Калі прэм'ер-міністр з другога разу не абіраецца большасцю галасоў ад агульнай колькасці дэпутатаў, парламент распускаецца. В.а. прэм'ера да перавыбараў парламента ў гэтым выпадку застанецца Карэн Карапецян.

Пашынян стаў адзіным кандыдатам на пасаду прэм'ера, які быў вылучаны ад парламенцкіх фракцый на галасаванне 1 мая. Яго вылучыў у якасці кандыдата на пасаду прэм'ера апазіцыйны блок «Елк», які ён узначальвае ў парламенце.

Пашынян узначаліў пратэсты супраць прызначэння прэм'ер-міністрам Сержа Саргсяна, які апошнія дзесяць гадоў быў прэзідэнтам Арменіі. Пасля шматтысячных выступаў у Ерэване і іншых гарадах Саргсян сышоў у адстаўку.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Усе навіны →
Усе навіны

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная33

Людзі працягваюць знаходзіць лічынак і насякомых у шакаладках5

«Прыехаў мэр і прывёз 10 кілаграмаў корму». Беларуска разам з полькай адкрыла ў Польшчы часовы дом для бяздомных катоў2

Пад Екацярынбургам падарвалі машыну дырэктара заводa па вытворчасці дронаў. Ён у рэанімацыі5

Microsoft паведаміла пра маштабную кампанію расійскіх хакераў па ўзломе вайфай-сетак у гатэлях па ўсім свеце1

Беларускі савецкі мадэрнізм збіраюць на адной анлайн-карце4

Беларуска была знойдзена мёртвай у гатэлі македонскага Охрыда1

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць