Усяго патроху3333

«Скураныя туфлі ў дзірачку лепш выкінуць». Дызайнерка раіць, якія рэчы абіраць у цёплае надвор'е, каб не было горача

Надыходзіць лета. І ў моднікаў можа ўзнікнуць пытанне: што ж надзець, каб раніцай было цёпла, а днём не было горача? Рэчы з якіх матэрыялаў насіць, каб скура дыхала, пры гэтым знешні выгляд яе быў бездакорным да самага вечара?

На гэтыя пытанні нам адказала дызайнерка аддзення Таццяна Уладыка.

Таццяна Уладыка, дызайнерка.

«Насіць летам лепш за ўсё натуральныя матэрыялы. Бавоўна, лён, шоўк. Яшчэ добрая віскоза. Гэта матэрыял вонкава падобны да бавоўны, але выраблены з цэлюлозы, з драўніны. Натуральныя матэрыялы добра прапускаюць паветра і пры гэтым трымаюць цяпло. Інакш кажучы, у іх цёпла зімой і прахалодна ўлетку. Сінтэтыка паветра не прапускае, таму летам у ёй горача».

Ці ёсць недахопы ў рэчаў з натуральных матэрыялаў?

«Вядома ж, у натуральных матэрыялаў ёсць свае мінусы. Адзін з галоўных — тое, што яны моцна камечацца. І тут ёсць два выйсці. Першы: насіць рэчы з 100% натуральнага матэрыялу складанага крою, з рознымі зборкамі, драпіроўкамі. Добра выбіраць нешта з ярка-ружовым малюнкам. У такіх выпадках тое, што рэч скамечылася, практычна не відаць. Ці яшчэ варыянт: купляць рэчы з натуральных матэрыялаў з невялікім адсоткам сінтэтыкі (да 20%). Сінтэтыка не дасць рэчы памяцца, з яе даданнем вобраз часцяком выглядае больш ахайна».

Якому летняму абутку аддаваць перавагу?

З жанчынамі ўсё досыць проста: абула басаножкі і пайшла. Пры гэтым яны могуць быць як на абцасе, так і на плоскай падэшве. Добры варыянт і для мужчын, і для жанчын — кеды з тканіны. Калі, вядома, яны дарэчныя.

Для мяне асабіста белыя кеды з тканіны — гэта абутак нумар адзін у падарожжах, калі хочацца выглядаць прыгожа, але трэба шмат хадзіць, і басаножкі з цвёрдай падэшвай не надзенеш.

З мужчынамі, па словах мадэльеркі, сітуацыя нашмат складанейшая.

«Для офісных работнікаў, як ні круці, патрэбныя скураныя туфлі. Можна на лета шукаць нейкія палегчаныя мадэлі і насіць іх з нябачнымі шкарпэткамі. Гэта тыя, што не відаць з-пад абутку. Таму што пытанне шкарпэтак і летняга абутаку, мабыць, самае балючае ў мужчын.

Вельмі не рэкамендую насіць мужчынам знакамітыя беларускія светлыя летнія туфлі ў дзірачку. Летам яны, вядома, зручныя, але дадаюць мужчынам нават у добрым касцюме гадоў 10—15 ўзросту.

Што датычыцца сандаляў, то лічыцца: чым шырэйшыя палоскі на іх, тым больш брутальна яны выглядаюць і глядзяцца на мужчынскай назе. Сланцы сюды не адносім. І шкарпэткі адсюль таксама выключаем. Назаўсёды!»

Некалькі рэчаў з апошняй калекцыі дызайнеркі, у якіх летам якраз не горача

Калекцыя называецца «Ушчэнт», і стваралася яна разам з Ганнай Воўчык. Рэчы пашытыя са 100% натуральных матэрыялаў. Яны камячацца, але за кошт малюнка і свабоднага крою дазваляюць выглядаць ахайна.
Нават у чорным можа быць не горача, калі гэта правільная тканіна.
Джынс сам па сабе хоць і тоўсты, але лета без яго не абыходзіцца. У большасці сваёй гэты матэрыял натуральны па складзе. Для камфорту ў нашэнні ў яго дадаюць, часцей за ўсё, эластычныя ніткі.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць