Улада2626

Франак Вячорка стаў новым кіраўніком «Моладзі БНФ»

Цягам суботы‑нядзелі ў Менску прайшоў трэці зьезд «Моладзі БНФ». Арганізацыя памяняла лідэра. Замест Алеся Каліты, які цяпер служыць у войску, арганізацыю ўзначаліў Франак Вячорка.

Цягам суботы‑нядзелі ў Менску прайшоў трэці зьезд «Моладзі БНФ». Арганізацыя памяняла лідэра. Замест Алеся Каліты, які цяпер служыць у войску, арганізацыю ўзначаліў Франак Вячорка.

Галоўным пытаньне гэтага зьезду было абраньне новага кіраўніцтва. Летам дзейсны старшыня арганізацыі Алесь Каліта быў накіраваны на тэрміновую службу ў войска. Пра прэтэнзіі на лідэрства заявілі два чалавекі — кіраўнік культурнай камісіі Партыі БНФ Франак Вячорка, а таксама старшыня менскай гарадзкой арганізацыі «Моладзь БНФ» Сяржук Семянюк.

Варта адзначыць, што Семянюк мог паспрабаваць свае сілы і год назад, але ўзяў самаадвод. Дарэчы, Каліта гэтым разам падтрымаў кандыдатуру менавіта Семенюка.

Некаторыя дэлегаты зьезду пацікавіліся ў Франака Вячоркі, чаму ён упершыню балятуецца на гэтую пасаду. «Раней вучыўся. Пасьля таго, як мяне адлічылі стала больш вольнага часу, які магу прысьвяціць арганізацыі», — адказаў хлопец. Пра магчымасьць пайсьці «ў боты» Франак адказаў: «Служыць не зьбіраюся. Пакуль дапамагаюць Бог і СМІ».

Жарсьці на зьезьдзе моладзі кіпелі зусім ня меншыя, чым на аналягічных мерапрыемствах старэйшых таварышаў. У кандыдатаў былі свае праграмы, праходзілі гучныя абмеркаваньні. У кожнага знаходзілі свае плюсы і мінусы. Вячорку абвінавачвалі ў празьмерным папулізьме і пазёрстве, Семенюка ў тым, што апошнім часам адышоў ад справаў арганізацыі, больш засяродзіўшыся на сваіх уласных. Апошні растлумачыў гэта ўласным вясельлем.

У выніку галасаваньня за кандыдатуру Вячоркі‑малодшага свае галасы аддалі 28 дэлегатаў зьезду, за Семенюка — толькі 7, адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным.

Франак паабяцаў апраўдаць давер усіх, хто прагаласаваў за яго. Прыцягнуць у «Моладзь БНФ» новых людзей, даць імпульс ужо існуючым арганізацыям, а таксама стварыць новыя. «Моладзь БНФ» павінна стаць плятформай для стварэньня будучай моладзевай палітыцы ў краіне, лічыць новы старшыня.

Франак ня стаў хаваць, што бачыць найбольш рэальным прэтэндэнтам на ролю кандыдата ад Партыі БНФ на прэзыдэнцкіх выбарах Лявона Баршчэўскага, а таксама ўсяляк будзе яго падтрымліваць. Дарэчы, тое самае меркаваньне мае і Сяржук Семянюк.

Намесьнікамі старшыні былі абраныя Антон Каліноўскі (прапанаваны Франакам), а таксама Сяржук Карповіч (альтэрнатыўная кандыдатура). Па фігурах намесьнікаў таксама праходзілі гучныя дэбаты. У склад Рады арганізацыі ўвайшло 9 чалавек. Як нехта жартаваў у залі, а ці будзе ім кім кіраваць?

Франак абяцае працягваць адукацыйную і культурную дзейнасьць, якая будзе прадугледжваць выпуск мультымэдый, працу з моладзьдзю па спыненьні прымусовага разьмеркаваньня, працу па пераходзе беларускай арміі на прафэсійную аснову, а таксама па прапагандзе нацыянальных каштоўнасьцяў.

На бліжэйшых мясцовых выбарах «Моладзь БНФ» маецца вылучыць каля 50 кандыдатаў.

Каментары26

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць