Меркаванні22

Сяргей Шупа. Арсень Ліс захоўваў несавецкую беларускасць

Чатыры гады маёй падрыўной працы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1987-1991) прынесьлі мне каштоўны здабытак — знаёмства зь дзясяткам вельмі адметных людзей, сапраўднай беларускай культурнай элітай, якая гадавалася пад савецкім асфальтам і жалезабэтонам, сям-там яго падточваючы, а дзе і прабіваючы, піша Сяргей Шупа.

Сёньня адзін такі чалавек скончыў свой жыцьцёвы шлях.

Арсень Сяргеевіч Ліс — адзін з найшляхетнейшых людзей, якіх я толькі сустракаў у сваім жыцьці — быў сапраўднай энцыкляпэдыяй міжваеннай Заходняй Беларусі. Усё жыцьцё ён назапашваў у сабе інфармацыю пра культуру, мастацтва, палітыку, ведаў там усіх і пра іх усё, а з тымі, хто дажыў, быў знаёмы і асабіста.

Гэтым сваім скарбам ён дзяліўся даволі ашчадна. Падсавецкія афіцыйныя публікацыі (біяграфіі Тарашкевіча, Шчакаціхіна, Сергіевіча, шматлікія артыкулы, этнаграфічныя працы) былі толькі вяршыняй айсбэрга ягоных ведаў. А было яшчэ столькі ўсяго, пра што было нельга пісаць адкрыта…

Вучаны жорсткім досьведам Арсень Сяргеевіч быў чалавекам вельмі асьцярожным. У канцы 1980-х мы шмат гадзін правялі зь ім за размовамі ў розных абставінах — у выдавецкім кабінэце, на калідорах і лесьвіцах, на вуліцы, у яго дома. І ніколі ягоны голас не ўзьнімаўся вышэй абачлівага piano, якое часта пераходзіла ў шэпт, а вочы ягоныя сканавалі прастору ў шырокім радыюсе навокал — ці няма дзе непатрэбных вушэй.

Арсень Ліс быў адным з тых, хто праз савецкія гады кантрабандна пранёс у будучыню несавецкую беларускасьць.

Дзякуючы ім сёньня Беларусь яшчэ застаецца Беларусьсю. Праўда, імя ягонае ня згадваецца ў розных ганаровых сьпісах заслужаных для беларускай Незалежнасьці людзей. А дарма.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу5

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас3

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы34

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі2

Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?1

Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць8

Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі48

Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове14

У Трампа застаўся тыдзень, каб вырашыць лёс вайны з Іранам1

«На працы сказалі насіць парык». Як беларуска з маленства жыве з алапецыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу5

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць