Пагадненне на агульную суму ў $560 мільёнаў паміж беларуска-брытанскім прадпрыемствам «Юнісон» і кітайскай кампаніяй Zotye International Automobile Trading аб арганізацыі ў Беларусі вытворчасці электрамабіляў падпісана сёння ў Цындаа, перадае карэспандэнт БелТА.

Дакумент прадугледжвае арганізацыю ў Беларусі зборачнай вытворчасці 30 тысяч электрамабіляў маркі Zotye з высокай ступенню лакалізацыі да 2022 года для пастаўкі прадукцыі на рынкі краін СНД.
Пры падпісанні кантракта прысутнічалі міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр фінансаў Уладзімір Амарын і пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.
Каментары