Здароўе22

Ёсць пытанне: ці карысна займацца спортам падчас месячных?

Разам з фітнэс-трэнеркай, стваральніцай тэлеграм-канала пра здароўе і правільнае харчаванне Лерай Казакевіч разбіраемся, ці трэба нейкім чынам падстройваць графік трэніровак пад месячныя і калі спорт у чырвоныя дні прынясе карысць, а калі — не.

— Кожная фаза жаночага цыкла суправаджаецца пэўнымі зменамі ў гарманальнай і нервовай сістэме. Давайце разбяром іх па чарзе.

Лера Казакевіч, фітнэс-трэнерка.

Менструальная фаза (1—5 дзень цыкла)

Гэта той самы момант, калі мы назіраем крывацёк. У арганізме запавольваецца абмен рэчываў, затрымліваецца вадкасць. Нярэдка мы ходзім нібыта «смяшарыкі», становімся няўважлівымі, гатовымі разарваць усіх на шматкі. Частата дыхання і сэрцабіцця зніжаецца. У гэты перыяд лепш знізіць інтэнсіўнасць трэніровак і выключыць практыкаванні, якія патрабуюць натужвання (прысяданні, жымы нагамі). Не варта таксама рабіць практыкаванні на прэс.

Постменструальная фаза (6—12 дзень цыкла)

У гэты перыяд у крыві становіцца больш гармону эстрагену. Мы адчуваем сябе больш бадзёрымі і дабрэем на вачах. Лепш не прапускаць гэты момант і трэніравацца ў такі перыяд па максімуме.

Фаза пасля авуляцыі (15—24 дзень)

Тут пачынаецца ПМС. Гармоны зноў мяняюць сваю канцэнтрацыю, абменныя працэсы паскараюцца, а працаздольнасць павялічваецца. Цяпер у вас ёсць сілы на ўсё: рваць, кідаць і не толькі. Праўда, толькі ў тым выпадку, калі ПМС вы пераносіце спакойна.

Фаза перад новай менструацыяй (24—28 дзень)

Канцэнтрацыя гармонаў у крыві зусім сходзіць на нішто, сілы пакідаюць вас, таму тут лепш звесці трэніроўкі да мінімуму, але адмяняць зусім не варта (толькі калі вы зусім не губляеце прытомнасць).

Высновы:

Калі вы рэгулярна і старанна трэніруецеся, то ПМС звычайна праходзіць лягчэй і спакайней, а падчас крытычных дзён зніжаюцца болевыя адчуванні. Дзякуючы трэніроўкам, паляпшаецца кровазварот, а адпаведна — гармоны хутчэй пераносяцца ад залоз да клетак-мішэняў.

Але, як ні круці, у першую чаргу важна ўмець прыслухоўвацца да свайго арганізма і прымаць рашэнне наконт таго, трэба трэніравацца ці не, абапіраючыся толькі (!) на ўласныя адчуванні (і на дыягназы, звязаныя з наяўнасцю ці адсутнасцю хранічных захворванняў). Яна заўсёды лепшыя за любыя рэкамендацыі.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць