Усяго патроху4848

У магілёўскім тату-салоне адмовіліся набіваць кліенту Пагоню 

38-гадовы магілёвец Глеб Светлы распавёў «НН», што захацеў набіць на плячы «Пагоню». Прыйшоў у магілёўскі тату-салон «INK-ART» на Піянерскай, 50, але тамтэйшы майстар нечакана адмовіўся выконваць працу.

Фота Сяргея Гудзіліна.

«Я даўно хацеў знешне адзначыць свае ўнутраныя погляды. Я не нейкі там люты нацыяналіст, працую лагістам, але люблю гісторыю сваёй Радзімы ў любыя яе часы.

Дык вось запланаваў набіць на плячо Пагоню. Прыйшоў у тату-салон на Піянерскай. Адміністратар сустрэў ветліва, удакладніў, што я хачу. Я растлумачыў, што Пагоню. Ён не ведаў, што гэта (што мяне здзівіла), таму мы разам пашукалі карцінкі ў інтэрнэце. Пасля адміністратар накіраваўся да майстра, каб удакладніць кошт і іншыя пытанні. Але ў выніку мне перадалі, што ён адмовіўся рабіць працу. Я спрабаваў распытаць, чаму, але ў адказ не атрымаў нічога выразнага. Не разумею, чаму нельга падзяляць працу і асабістыя погляды. Ды і што такога страшнага я папрасіў? Я ўвогуле думаў, што ўсе тату-майстры — брутальныя, без аніякіх страхаў», — задаецца пытаннем Глеб.

Адміністратар тату-салона ў каментары «НН» распавёў, што іх супрацоўніку проста «нецікава працаваць у гэтым кірунку»: «Нехта можа папрасіць партакі набіць ці тое, што модна было 20 год таму — гэта нецікава». Аднак даць нумар самога майстра адмовіўся.

Што тычыцца Глеба, то пасля гэтай сітуацыі мужчына яшчэ больш умацаваўся ў жаданні зрабіць тату з Пагоняй.

На наступны дзень пасля публікацыі з намі звязалася кіраўніцтва салона і папрасіла дадаць, што палітычных матываў у дзеяннях іх майстра не было. «Мы любім Беларусь, проста такі сюжэт нашаму майстру нецікавы».

Каментары48

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць