
guvd.gov.by
У Мінску затрымалі мужчыну, які ўначы 7 ліпеня на вуліцы Амельянюка падпаліў тры аўтамабілі і раскідаў каля іх курыныя тушкі, свіныя вушы, языкі, доларавыя купюры і разліў чырвоную фарбу.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, мужчыне 38 гадоў, ён нідзе не працуе. Матывы яго ўчынку высвятляюцца. Раней мінчук да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 12 гадоў.
Крымінальная справа распачатая па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці».

guvd.gov.by
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары