Урад Грэцыі вырашыў выслаць двух расійскіх дыпламатаў і забараніць ўезд у краіну яшчэ двум расіянам, паведамляе выданне Kathimerini са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў замежнапалітычных колах.
Па словах суразмоўцаў выдання, Афіны абвінавачваюць расійскіх дыпламатаў ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы, незаконных дзеяннях супраць нацыянальнай бяспекі, спробах збору інфармацыі, а таксама ў няўдалых спробах подкупу грэчаскіх чыноўнікаў. Крыніцы адзначылі, што Масква праводзіць «шматлікія і скаардынаваныя» дзеянні па ўзмацненні свайго ўплыву ў Грэцыі.
У матэрыяле газеты называецца толькі адно прозвішча - супрацоўніка расійскай амбасады Віктара Якаўлева, звесткі аб астатніх дыпламатах не прыводзяцца.
Каментары