Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не чакае сур'ёзных прарываў ад сустрэчы з Уладзімірам Пуціным 16 ліпеня. Паводле яго слоў, важны сам факт сустрэчы

«Я еду на сустрэчу ў Хельсінкі, не чакаючы многага. У мяне невысокія чаканні ад гэтага саміту», — заявіў Трамп у інтэрв'ю тэлеканалу CBS напярэдадні паездкі ў сталіцу Фінляндыі на саміт з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
На пытанне журналіста, якія ён паставіў перад сабой задачы, кіраўнік Белага дома адказаў, што зможа расказаць гэтага ўжо пасля саміту. Пры гэтым ён запэўніў, што з простай размовы паміж двума лідарамі не можа атрымацца нічога дрэннага.
«Я думаю, што проста добра — сустрэцца. Я веру ў асабістыя зносіны. Лічу, што і з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам атрымалася добрая сустрэча, з кіраўніком Кітая яна атрымалася сапраўды добрай. Дрэннага нічога быць не можа, а хто ведае — можа, і нешта добрае атрымаецца атрымаць з такіх размоваў», — патлумачыў Трамп.
-
«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну
-
Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі
-
Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія
Каментары