Здароўе33

Беларускія анколагі ўпершыню паставілі пацыенту тытанавае рабро

Беларускія анколагі ўпершыню паставілі пацыенту тытанавае рабро, паведаміў журналістам намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Сяргей Красны, перадае карэспандэнт БелТА.

Як адзначыў Сяргей Красны, аперацыі на грудной клетцы ў цэнтры выконваюцца ўжо даўно. Але іх колькасць была абмежавана з-за функцыянальнага стану пацыента пасля правядзення. Калі выдаліць занадта шмат рэбраў, парушаецца каркас грудной клеткі і ў выніку пацыент практычна не можа дыхаць. Да прымянення цяперашняй тэхналогіі прадпрымаліся разнастайныя спробы замяшчэння гэтага дэфекту рознымі матэрыяламі, але не заўсёды яны прыводзілі да добрага выніку. Аперацыя па замяшчэнні рабра тытанавымі імплантатамі прайшла даволі паспяхова. Калі гэты матэрыял добра прыжывецца, то ў будучыні можна будзе выконваць больш значныя рэзекцыі, у тым ліку замяшчаць мноства рэбраў. Гэта дазволіць значна пашырыць магчымасці беларускіх медыкаў.

Пацыенту, якому ўсталявалі тытанавае рабро, больш за 60 гадоў. Барацьбу з ракам ён пачаў у 2008 годзе, тады ў яго выявілі агрэсіўную форму злаякаснай пухліны печані. З першасным асяродкам хірургам удалося справіцца, але гэта не спыніла прагрэсаванне хваробы: з'явіліся метастазы ў лёгкім, грудзіне, лімфавузлах. Пухліны не былі адчувальныя да традыцыйных метадаў лячэння. Не дапамог нават індывідуальны падбор хіміяпрэпаратаў. За дзесяць гадоў мужчына перанёс 10 аперацый.

Сёння пасля чарговага ўмяшання пацыент адчувае сябе здавальняюча. З моманту аперацыі пайшлі восьмыя суткі. Па словах анколага-хірурга аддзялення рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі РНПЦ Яўгена Цхаўрэбава, тытанавыя пласціна дазволіла пазбегнуць ускладненняў, якія суправаджаюць гэты від умяшанняў. Яна падоўжыць жыццё пацыенту і палепшыць яго якасць.

Яўген Цхаўрэбаў, Віктар Кірэеў, Ігар Бухараў

Анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтра Ігар Бухараў распавёў, што аперацыя доўжылася каля 6 гадзін. Медыкі ішлі на апраўданую рызыку, каб выратаваць чалавека. Пасля ўмяшання мужчына двое сутак знаходзіўся ў аддзяленні рэанімацыі, а затым быў пераведзены ў аддзяленне рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі. Цяпер яго стан здавальняючы, ён сам сябе абслугоўвае, гуляе па палаце і самае важнае — самастойна дыхае. Неўзабаве яго выпішуць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць