Улада1111

Дэвальвацыя?

У сталіцы ходзяць чуткі, што Нацбанк мае намер абясцэніць беларускі рубель. Свае валюты ўжо дэвальвавалі на 20% Украіна, Ісландыя, Вугоршчына — краіны, як аказалася, з самымі хісткімі фінансавымі сыстэмамі.

У сталіцы ходзяць чуткі, што Нацбанк мае намер разава абясцэніць беларускі рубель.
У сталічных банках пагаворваюць, што далейшае ўтрыманьне курсу робіцца немэтазгодным.

У прэс‑службе Нацбанку гэтую інфармацыю не пацьвердзілі: «Ніякага абвалу ня будзе. Гэта ні чым не падмацаваныя чуткі. Сытуацыя не выходзіць за рамкі прагнозных паказчыкаў.

Дэвальвацыя рубля ў нязначных памерах адбываецца штодня, але пра сур’ёзны памер гаворка не вядзецца».

Пагалоска пра дэвальвацыю сілкуюцца інфармацыяй пра вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Гэтак, 4 лістапада попыт на даляры склаў 71 млн. 234 тыс., прапанова - 6 млн. 343 тыс. Гэта значыць, на такую суму за адзін дзень зьменшыліся рэзэрвы Нацбанку.

Попыт на валюту як з боку суб’ектаў гаспадараньня, так і з боку насельніцтва, задавальняецца за кошт золатавалютнага рэзэрву (ЗВР). Паводле старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча,

складанасьці на валютным рынку ўзьніклі ад таго, што замежныя пакупнікі пачалі затрымлівацца з разьлікам зь беларускімі вытворцамі.
Зь ягоных словаў, папоўніць рэзэрвы дапаможа расейскі крэдыт. Дый МВФ дапамогу паабяцаў. Акрамя таго, папоўніць рэзэрвы плянуецца за кошт продажу кантрольных пакетаў буйных «Белпрамбудбанку» і «Белінвэстбанку».

Што датычыць шараговых грамадзянаў, то ім старшыня Нацбанку ня раіць сьпяшацца набываць валюту. «Лепей працаваць зь беларускім рублём», — аптымістычна заявіў галоўны банкір.

Пракаповіч супакоіў — прагнозы пра курс нацыянальнай валюты да даляра ЗША ня зьменяцца, на канец гэтага году ён будзе знаходзіцца ў дыяпазоне 2.100 — 2.200 рублёў за 1$.

Віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Аляксей Кудрын спрагназаваў, што пік крызісу прыйдзецца на вясну наступнага году. Праўда, сусьветная гаспадарка і фінансавая сыстэма функцыянуюць на сёньня непрадказальна, насуперак ранейшым законам, якія здаваліся жалезнымі. Дакладна прадказаць будучыню сёньня не бяруцца нават футуролягі.

Сярэднетэрміновыя прагнозы разьвіцьця беларускай гаспадаркі самыя розныя.
Аляксандар Лукашэнка забараніў ужываньне слова «крызіс» — яго няма і няма чаго паніку сеяць. У той жа час ёсьць і эканамісты-пэсымісты. На круглым стале экспэртаў, арганізаваным 5 лістапада Партыяй БНФ, гаварылі пра рост дэфіцыту замежнагандлёвага балянсу ў наступным годзе да 6 млрд даляраў, падзеньне вытворчасьці ў мэталюргіі, аўтапраме і харчовай прамысловасьці, і дэвальвацыю рубля да 50%.

Свае валюты ўжо дэвальвавалі на 20% Украіна, Ісландыя, Вугоршчына — краіны, як аказалася, з самымі хісткімі фінансавымі сыстэмамі. Па ўкраінскай эканоміцы ўдарыла падзеньне попыту на мэтал — асноўны артыкул украінскага экспарту. Ісландзкую крону паваліў банкаўскі крах, а мадзяры папросту даўно жылі не па сродках. У той жа час пакуль стабільна трымаюцца Польшча, Літва, Латвія, а таксама Расія зь яе значнымі золатавалютнымі рэзэрвамі.

Можна меркаваць, што

стабільнасьць беларускага рубля залежыць ад выніку перамоваў з МВФ,
у якога беларускае кіраўніцтва папрасіла 2 мільярды даляраў. Першая рэакцыя Фонду была пазытыўнай, але ніякія драбніцы не агалошваюцца.

Калісьці Лукашэнка назваў МВФ «бандай махляроў», кпіць з гэтай нагоды нямецкая газэта «Франкфуртэр альгемайнэ цайтунг», а цяпер просіць ласкі. І гэта пры тым, што нафтагазавая датацыя ад Масквы дасягнула рэкордных памераў — Беларусь купляе газ за 129 даляраў, тады як астатняя Эўропа — за 460—520.

Варта адзначыць, што калі ўлады і пойдуць на зьняцэньваньне рубля, то рашэньне будзе прымаць не Нацбанк, а асабіста Лукашэнка.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць