Спорт55

Віталь Гуркоў адкрыў уласную баксёрскую залу

Саліст гурту Brutto і 12-разовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе Віталь Гуркоў 20 верасьня адкрыў сваю залю боксу, піша Радыё Свабода.

Ідэя стварыць залю і памяшканьне для яе «зваліліся зь неба», казаў Гуркоў.

У залі Гуркова будуць прадстаўленыя розныя віды боксу: тайскі, клясычны, кікбоксінг, фітбокс. Са словаў спартоўца, заля плошчаю «невялікая» і будзе разьлічана на пэрсанальныя трэнаваньні і групы індывідуальнага майстэрства.

«Па-першае, гэтую залю я буду выкарыстоўваць як сваю трэнінгавую пляцоўку. Надакучыла езьдзіць па залях Менску і шукаць, дзе можна падрыхтавацца», — сказаў Гуркоў.

Акрамя Віталя Гуркова, у залі будуць займацца:

  • дзеці;
  • «людзі, якія боксам ніколі не займаліся, але хацелі б паспрабаваць».

Заняткі для дзяцей будуць бясплатныя ці таньнейшыя за рынкавую цану

У залю будуць набіраць дзіцячыя групы. Гуркоў хоча, каб гэтыя заняткі былі бясплатныя, але гэтае пытаньне яшчэ абмяркуюць на трэнэрскай радзе. Іншы варыянт — зрабіць цану меншаю, чым у сярэднім па Менску. Цяпер у сталіцы месячны абанэмэнт на 12 заняткаў каштуе звычайна ад 70 да 90 рублёў, сказаў спартовец.

«Мне б хацелася, каб індывідуальнымі групамі і пэрсанальнымі заняткамі падтрымліваўся менавіта дзіцячы спорт. Таксама трэба, каб быў дзіцячы фідбэк. Але зразумела, што ніхто нікога без жаданьня і падрыхтоўкі на спаборніцтвы выстаўляць ня будзе», — кажа Гуркоў.

Навошта гэтая заля дарослым?

Звычайна ў групах займаюцца па 25—30 чалавек з адным трэнэрам, кажа Гуркоў. Так працаваць вельмі цяжка і не хапае ўвагі трэнэра. У новай залі максымальная колькасьць групы будзе 10—12 чалавек, зь якімі будуць займацца 2 трэнэры.

«Чалавек будзе вывучаць усе тэхнікі (боксу. — РС), каб падымаць свае фізычныя кандыцыі», — сказаў Гуркоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу19

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны9

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць