Цела 37-гадовага Андрэя Гірынава знайшлі разам з яго рэчамі. Мужчыну высадзіў кіроўца аўтобуса. Што было далей — невядома.

Магілёўская міліцыя пацвердзіла, што знайшла цела Гірынава. Але што здарылася і што стала прычынай смерці, пакуль што сказаць не могуць.
Паводле гомельскага партала «Моцныя навіны», Гірынаў працаваў у Маскве. У яго пачаліся праблемы са здароўем, ён паехаў у Гомель. Раніцай 9 верасня Гірынава высадзілі з аўтобуса. Чаму — невядома.
Праз 9 дзён цела Гірынава знайшлі мясцовыя жыхары. Сваякі Андрэя запэўніваюць, што алкаголю ў крыві загінулага не выявілі.
Раней Гірынаў займаўся адзінаборствамі, быў байцом ММА. У яго засталося двое дзяцей.
Каментары