Свет99

Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хоча ўзвесці ў сталіцы краіны вялікую трыумфальную арку «для самай вялікай і магутнай нацыі». Ён дадаў, што арыентуецца на парыжскую Трыумфальную арку, але хоча зрабіць аб'ект буйнейшым.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Прэзідэнт ЗША заявіў журналістам на борце самалёта Air Force One, што трыўмфальныя аркі можна сустрэць па ўсім свеце, аднак ён хоча, каб вашынгтонская арка стала самай вялікай.

Вышыня новага збудавання можа скласці блізу 76 метраў. Для параўнання, парыжская арка, завершаная ў 1836 годзе, дасягае 50 метраў. Праектам зоймецца спецыяльны камітэт, піша BILD.

Архітэктары крытыкуюць ідэю аркі за неадпаведнасць навакольнай забудове, тады як частка гісторыкаў, наадварот, падтрымлівае ініцыятыву. У амерыканскіх медыя праект ужо ахрысцілі «Arc de Trump».

Гэта не першая спроба Трампа змяніць архітэктурнае аблічча сталіцы ЗША: раней быў знесены Усходні флігель Белага дома, а на яго месцы пачалося будаўніцтва банкетнай залы. Гэты крок выклікаў крытыку спецыялістаў.

Каментары9

  • Беларус
    01.02.2026
    Самалюбіваму лапідарнаму генералісімусу “вялікай нацыі” хочацца трыумфу, пафасу, і вядома, вялікіх грошай. Гісторыя паказвае, што ідэялогіі такога кшталту часта прыводзілі да стварэння розных карычневых/крывавых рэжымаў, якія ў выніку прыводзілі да глабальных войнаў і канфліктаў. Таму чакайце новай вялікай вайны, разбурэнняў, страт. Бо ўклад, што фармаваўся пасля ww2, ужо не існуе. Зараз хто мае моц, таго і рацыя. На вялікі жаль, але гэта так. Так уладкавана чалавецва, якое на працягу ўсёй сваё гісторыі ваюе, забівае, знішчае, робіць гэта з рознай нагоды, находзіць рознае “апраўданне”. Чалавецтва ідзе па сінусоіднай спіралі - ваюе ды забівае, потым кароткі перыяд прымірэння ды зацішша, а потым зноў войны.
  • так
    01.02.2026
    У напалеона быў 10 см - арка 50 м.
    Складзем адваротную прапорцыю...
    Пры арцы ў 80 метраў, трампаўскі атрымліваецца... 6см?
  • L'Arc de Trumphe
    01.02.2026
    Французы пабудавалі сваю арку ў гонар сваіх трыўмфаў, а YOU што можаш прад'явіць, акрамя ўхілення ад прызыву, чужой нобелеўкі і фотак з Пуціным і Эпштэйнам?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць