Грамадства44

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе Br1070.

Фота: LookByMedia

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як нагадалі ў ведамстве, з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля.

У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі павялічыцца ў сярэднім на 10 працэнтаў. Так, паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе Br1070.

«Гадавое павелічэнне ў лютым 2026‑га да лютага 2025‑га складзе Br138, або 14,8 працэнта. Памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой — у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі», — растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацабароны, падкрэсліўшы, што пенсіі будуць пераразлічаны як непрацуючым, так і працуючым пенсіянерам.

Каментары4

  • @
    01.02.2026
    Павысяць- адбяруць на коштах
  • Сергей
    01.02.2026
    Луканоміка, Значыцца і кошты павысяць лукашысты======================не жальтесь, хотя вы может из профессиональной международной элиты и достойны жить богато и достойно..
  • Пенс
    01.02.2026
    1070 BYN - гэта агульная сярэдняя па РБ. А калі разглядаць толькі працоўныя пенсіі, то лічбы будуць больш сціплымі.

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі26

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Грузавы самалёт Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі зачасціў у Мінск4

Боснія адклікае амаль усіх супрацоўнікаў пасольства ў Сербіі 7

Плаціць за праезд у наземным транспарце Мінска можна будзе карткай любога банка

Беларусаў запрасілі рабіць пусканаладку на першай турэцкай АЭС5

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму4

Беларусам сталі радзей выдаваць ДНЖ у ЕС. Хто, куды і навошта з'язджаў у 2025 годзе5

Пінскі суднабудаўнічы завод упершыню за доўгі час пабудаваў новае судна ВІДЭА5

Пасля перамогі АдГ скандальны кубак «Армія Расіі» выставілі на аўкцыён10

Эйфелева вежа прыпыніла працу пасля просьбы прыбраць жанчын-супрацоўніц падчас візіту рэлігійнай арганізацыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі26

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць