Меркаванні3939

Ганна Севярынец. Чаму я вораг хатняй адукацыі

Фота Сяргея Гудзіліна

Ня буду хавацца, я ўпарта і зацята выступаю супраць хатняй адукацыі як альтэрнатывы адукацыі школьнай. Асабліва калі гэтая хатняя адукацыя арганізавана абы як, на грунце выпадковых інтэрнэт-публікацый і абмеркаваньняў на бацькоўскіх форумах.

Але ніхто ня мае права дыктаваць бацькам мэтады і месцы навучаньня ўласных дзяцей, таму — проста некалькі парадаў.

Першае. Што тычыцца гульні. Далёка ня кожная гульня — зусім ня кожная! — нясе ў сабе адукацыйны кампанэнт. Сапраўды эфэктыўныя гульні выношваюцца і нараджаюцца доўга, адпрацоўваюцца і карэкціруюцца ў дзіцячых калектывах. Іх сцэнары мяняюцца ў залежнасьці ад групы і абставін, яны шліфуюцца на працягу пэдагагічнай працы, і, што вельмі важна, растуць разам зь дзецьмі.

Распаўсюджанае сёньня ўяўленьне пра гульню як пра чароўны час, праведзены на мяккім дыване, калі ўсе ўдзельнікі працэсу ў смак дурэюць без акрэсьленых мэтаў і выразных задач — гэта не навучаньне і не адукацыя. Нават у жывёльным сьвеце дарослыя навучаюць дзяцей, маючы строгія правілы гульні і ажыцьцяўляючы пільны нагляд за імі. Што ж казаць пра людзей.

Другое. Наконт імкненьня дарослых «не напружваць» дзяцей у чаканьні ведаў, якія нібыта аднекуль прыйдуць самі без высілкаў. Такога, трэба ведаць, не бывае. Вучоба — гэта праца. Чым хутчэй дзеці гэта зразумеюць, тым шчасьлівейшымі яны вырастуць і пойдуць у дарослы сьвет.

Уменьне засяродзіцца, атрымаць кантроль над уласнымі хвіліннымі «хачу», уменьне ставіць мэты і дасягаць іх, уменьне ўтаймаваць уласныя інстынкты і ляноту, уменьне пачуць іншага чалавека і «разцыкліцца» зь сябе — гэта шчасьлівыя ўменьні культурнага і адукаванага чалавека, няхай іншы раз дзеля іх фарміраваньня і даводзіцца ўжыць разумны і асэнсаваны дыктат дарослага чалавека, напрыклад, настаўніка.

Каб рыбу есьці, трэба ў ваду лезьці — нічога ў сьвеце па гэтым пытаньні не зьмянілася.

Трэцяе. Што тычыцца антышкольнай прапаганды, якую вядзе грамадзтва наагул і некаторыя бацькі ў прыватнасьці. Дзеці гэта ўспрымаюць і дублююць літаральна: «Вучыць на памяць?! Як у школе?! Ня буду! Пісаць?! Гэта што, школа?! Я ня буду нічога пісаць!»

Трэба адрозьніваць сваю ўласную траўму, атрыманую ў школе, ад сутнасьці школы як установы, ад тых магчымасьцяў, якія яна можа даць дзіцяці, і якія няў стане замяніць дрэнна арганізаваная хатняя адукацыя.

І пра настаўнікаў, якія «не павінны ціснуць». Ціснуць — не павінны. Але паміж дзіцём і настаўнікам заўсёды павінна быць дыстанцыя, і дзеці павінны яе адчуваць і вытрымліваць. Дзеці абавязкова павінны ведаць і разумець, што тут і цяпер ёсьць чалавек, які нясе адказнасьць — і таму мае дадатковыя паўнамоцтвы ў прыняцьці рашэньняў.

Няправільна перакладаць дарослую адказнасьць на плечы дзяцей. Мы ж не даем ім у рукі запалкі, бо разумеем: для гульняў з запалкамі патрэбныя адпаведны ўзрост і адпаведныя ўменьні. Гэтаксама няправільна даваць дзецям у рукі безумоўнае права вырашаць, як будзе будавацца ўрок.

І наагул, сказаць па праўдзе, дзеці без унутраных межаў — гэта сумнае відовішча.

Школа, калі яна населена адэкватнымі дарослымі, гэта цудоўнае месца, чалавецтва ішло да яе стагоддзямі і, дзякуй богу, дайшло. Школа мае шмат пазытыўных характарыстык, хаця сёньня пра іх не прынята казаць. Школа можа даць дзіцяці шмат сапраўды карысных навыкаў. Вучэньне на памяць, пісьмо — надзвычай карысныя практыкаваньні. І гэтак далей.

Каментары39

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць