Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка возьме ўдзел у галоўных мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які 10-12 кастрычніка праходзіць у Магілёве, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Плануецца, што разам з Уладзімірам Пуціным кіраўнік беларускай дзяржавы выступіць на пленарным пасяджэнні міжрэгіянальнага форуму, тэма якога будзе прысвечана прыярытэтным кірункам развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва. Чакаецца, што пленарнае пасяджэнне будзе папярэднічаць асабістая сустрэча лідараў дзвюх краін, падчас якой Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, адзначаецца ў павемленні прэс-службы.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары