Вядомы савецкі і расійскі акцёр Армен Джыгарханян зноў апынуўся ў шпіталі. Некаторыя СМІ напісалі, што Джыгарханян знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці.
«Чагосьці моцна крытычнага не адбываецца, але ёсць праблемы, якія патрабуюць стацыянарнага рашэння. На працягу пары тыдняў яму давядзецца пабыць у бальніцы. Зараз я еду да яго», - сказаў РІА Навіны сябар Джыгарханяна.
83-гадовы Джыгарханян не ўпершыню за апошнія месяцы трапляе ў бальніцу. У сярэдзіне студзеня яго шпіталізавалі з-за віруса, праз некаторы час ён перапыніў лячэнне, а затым зноў вярнуўся ў бальніцу. У канцы красавіка паведамлялася, што Джыгарханян праходзіць прафілактычнае лячэнне ў адной з клінік Масквы.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары