Грамадства2121

У Віцебску педагогі ў свой выхадны прыбіралі будынак фабрыкі-банкрута КІМ. Там чакаюць Лукашэнку

У мінулую суботу каля 50 педагогаў, што працуюць ва ўстановах адукацыі Першамайскага раёна Віцебска, займаліся прыборкай будынка фабрыкі-банкрута КІМ. Педагагічныя работнікі сцвярджаюць, што рабілі гэта па распараджэнні начальства — раённага аддзела адукацыі. Прычына пазапланавага «суботніка» — на прадпрыемстве-банкруце чакаюць прэзідэнта, паведамляе Tut.by.

Фота: Ігар Мацвееў.

А дзевятай гадзіне раніцы суботы, 27 кастрычніка, каля былой фабрыкі сабралася не менш за 50 выхавацеляў дзіцячых садкоў, настаўнікаў школ, педагогаў груп падоўжанага дня. Збольшага гэта былі жанчыны. Адкруціцца ад прыборкі будынка КІМа было немагчыма: усіх, хто прыйшоў, правяралі па спісе.

Тое, што 27 кастрычніка на ўборцы будынка былой фабрыкі КІМ працавалі педагогі, Tut.by пацвердзіла крыніца на прадпрыемстве:

— Мяркуецца, што на гэтым тыдні ў Віцебск прыедзе Аляксандр Лукашэнка. Чакаецца, што, у прыватнасці, ён наведае КІМ. Вось улады горада і рыхтуюць прадпрыемства да яго візіту. У суботу прыборкай будынка займаліся педагогі Першамайскага раёна горада.

Атрымаць каментар у аддзеле адукацыі Першамайскага раёна Віцебску не ўдалося.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома паведаміў Tut.by, што «указанняў, каб работнікі выходзілі на ўборку будынка КІМ, ад упраўлення не было».

Фабрыка КІМ была прызнана банкрутам у 2015 годзе.

Каментары21

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута расказаў пра агледзіны Някляева ў 2010 годзе3

Закрылася ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»15

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай42

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць