Грамадства1212

Мінінфарм — БАЖу: Пасярэднікі ў выглядзе грамадскіх аб'яднанняў не патрэбныя ні нам, ні журналістам

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Міністэрства інфармацыі накіравала адказ на запыт ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» аб парадку акрэдытацыі медыя пры міністэрстве. Журналісцкая арганізацыя збіраецца абскарджваць дакумент, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

БАЖ цікавілася, ці распрацаваны пры Мінінфарме парадак акрэдытацыі прадстаўнікоў медыя. Магчымасць акрэдытацыі прадугледжана арт. 35 Закона «Аб СМІ».

У адказ на запыт ГА «БАЖ» першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі апроч іншага паведамляе:

«У пасярэдніцтве розных грамадскіх арганізацый, якімі б паважанымі яны ні былі, пры выбудоўванні ўзаемадзеяння Міністэрства інфармацыі з прадстаўнікамі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ ні той, ні іншы бок не маюць патрэбы, пра што могуць паведаміць вам у тым ліку і самі сябры ГА «БАЖ». Жадаем поспехаў на ніве грамадскай дзейнасці, калі такія прынясуць карысць краіне».

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» абурана такім адказам.

Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец падкрэслівае: журналісты менавіта таму і ўступаюць у БАЖ, каб арганізацыя прадстаўляла і лабіравала іх інтарэсы.

— Гэта ўнікальны адказ з пункту гледзішча разумення чыноўнікам свайго месца і сваёй працы. Па-першае, у адказе няма інфармацыі па сутнасці — ці існуе ў Мінінфарме распрацаваны парадак акрэдытацыі журналістаў.

Па-другое, грамадскія арганізацыі для гэтага і ствараюцца, каб прадстаўляць інтарэсы сваіх сябраў. Менавіта для гэтага ў нашу міжнародна прызнаную арганізацыю і ўваходзяць больш за 1200 калег.

І ўжо дакладна Мінінфарм не можа адказваць за сябраў БАЖ.

А наогул, у Міжведамасным плане па рэалізацыі рэкамендацый па правах чалавека гаворыцца пра неабходнасць пашырэння ўдзелу грамадскасці ў кіраванні грамадствам і дзяржавай. І Міністэрства інфармацыі — адзін з органаў, якія адказныя за рэалізацыю гэтага плана, — каментуе Андрэй Бастунец.

У верасні БАЖ распачаў даследаванне правілаў акрэдытацыі журналістаў у дзяржаўных ведамствах і мясцовых органах улады.

Арганізацыя накіравала афіцыйныя запыты адносна парадку акрэдытацыі журналістаў ва ўсе міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, буйнейшыя ведамствы, мясцовыя органы ўлады і саветы дэпутатаў абласнога ўзроўню. Мэта даследавання: даведацца, ці распрацаванае ў дзяржаўных органах адпаведнае заканадаўству палажэнне аб акрэдытацыі журналістаў, а калі яго няма, прапанаваць узор такога дакумента для прыняцця.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?4

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?10

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць