Улада99

Ганіце баксы

Цана бэнзіну ў рублях зьнізілася на 10%, а ў далярах — аж на 22.

Цана бэнзіну ў рублях зьнізілася на 10%, а ў далярах — аж на 22.

Калі сусьветныя цэны на нафту зьнізіліся з 140 даляраў да 50, «Белнафтахім» палічыў, што пара бэнзіну таньнець і ў Беларусі. Праўда, не ўтрая, а толькі на 10%.

Такім чынам, кошт бэнзіну А-76 (Н-80) складае ад 1 сьнежня 1.760 руб. за л, бэнзіну АІ-92 — 2.220 руб., бэнзіну АІ-95 — 2.530 руб., дызпаліва — 2.020 руб.

Найбольш цікава, што новыя цэны на паліва моцна розьняцца ў рублях і далярах ЗША. Цана бэнзіну ў рублях зьнізілася на 10%, а ў далярах — аж на 22%. Напрыклад, 95-ы — з $1,34 да $1,04 за літар. «Бэнзінавы» курс рубля да даляра складае, такім чынам, больш за 2400 руб.

Раней рублёвыя цэны вылічваліся па бягучым курсе рубля да валюты. Цяперака «Белнафтахім» упершыню ўстанавіў фіксаваныя цэны ў далярах.

Гэта зроблена, каб кампэнсаваць дэфіцыт валюты. Дзяржава разьлічвае, што людзі пачнуць плаціць за паліва ў далярах, а не ў рублях. Крок беспрэцэдэнтны. Ён паказвае, наколькі бракуе валюты ў краіне.

Камэрцыйным запраўкам дазволілі выстаўляць цэны ў эўра й рублях самастойна. Яны пераважна трохі вышэйшыя за цэны на дзяржаўных АЗС, дзе цэны ў рублях і эўрах пералічаныя, зыходзячы з курсу, закладзенага ў даляравую цану.

* * *

Колькі каштуе паліва ў суседніх краінах?

Даляраў, за літар 95-га бэнзіну, у сярэднім
Менск, Беларусь 1,17 \ 1,04
Варшава, Польшча 1,27
Вільня, Літва 1,00
Рыга, Латвія 1,02
Расія, Масква 0,85
Кіеў, Украіна 0,73

Каментары9

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА1

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА1

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць