Улада4242

Уладзімір Сямашка стаў паслом у Расіі

Паслом Беларусі ў Расіі прызначаны Уладзімір Сямашка. Адпаведнае кадравае рашэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў 13 лістапада, паведамляе БелТА.

Уладзімір Сямашка таксама па сумяшчальніцтве будзе паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ.

З 2014 па жнівень 2018 года Уладзімір Сямашка працаваў на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра Беларусі, а да гэтага на працягу некалькіх гадоў займаў пасаду першага віцэ-прэм'ера. Ва ўрадзе ён курыраваў сферы прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплекса.

***

Уладзімір Сямашка

Нарадзіўся ў 1949 у Калінкавічах (Гомельская вобласць). Скончыў БНТУ (1972). Пасля службы ў войску (1972—1974) працаваў на «Інтэграле» (1974—1996). У 1996—2001 — генеральны дырэктар «Гарызонта». У 2001—2003 — міністр энергетыкі. У 2003 — 2014 — першы віцэ-прэм’ер, у 2014 — 2018 — віцэ-прэм'ер.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму3

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму

Усе навіны →
Усе навіны

Больш чым па 20 гадоў зняволення кожнаму. Вынеслі прысуд па рэзананснай справе сям'і Ліпскіх2

У мінскім скверы заўважылі разьбяную стойку для буккросінгу з Іванам Мележам3

Z-блогер, які заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі, сам уцёк з фронту3

Колькі ў Беларусі каштуе легалізацыя самавольна занятай зямлі

«Стаміўся жыць у ЗША і працаваць на масонаў». Праўнук Брэжнева вярнуўся ў Расію і трапіў ва ўкраінскі палон падчас першага баявога задання14

Лукашэнка паабяцаў вайскоўцам не пасылаць іх у «гэту бойню» ва Украіне24

Шведская мадэль спарадзіравала паходку Холанда і сабрала 90 мільёнаў праглядаў5

Украіна нанесла ўдар па найбольшым у Расіі Омскім НПЗ, за 2500 км ад фронту11

«З абодвух слоў — два міма». Слуцкая шаўрмячная засмуціла беларусаў памылкамі ў беларускамоўнай рэкламе16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму3

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць