Літаратура99

Пра што новы верш Максіма Багдановіча і як яго адшукалі 

Гісторыяй знаходкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку падзяліўся Літаратурны музей Максіма Багдановіча. 

У працэсе падрыхтоўкі выдання «Максім Горкі і Адам Багдановіч: сяброўства, народжанае на берагах Волгі» (перапіска і мемуары А.Я.Багдановіча) Дар’яй Сяргееўнай Маскоўскай, намеснікам дырэктара Інстытута сусветнай літаратуры РАН, выяўлены рукапісны сшытак перакладаў вершаў на рускую мову Максіма Багдановіча. Беларускія даследчыкі раней выказвалі версіі, што беларускі паэт мог дасылаць Максіму Горкаму свае творы. У лісце Максіму Горкаму 12 ліпеня 1925 года Адам Багдановіч піша аб падрыхтоўцы выдання першага поўнага Збору твораў Максіма Багдановіча: «Сейчас по поводу одной жертвы — моего Максима — делаю скучнейшее дело: листаю номера ярославского «Голоса», выискивая его статьи для Инстит. Белорусск. Культуры. Работа гробокопательная. Между прочим — Максим в 13 или 14 году писал Вам и вероятно послал книжку своих стихов. Не сохранилось ли у вас его письма? Не дадите ли Вы о нем или его стихах коротенького отзыва? Белорусы были бы весьма обрадованы». 

4 жніўня 1925 года з Сарэнта Максім Горкі паведамляе Адаму Багдановічу: «Максим не писал мне, и книги своей не посылал». У сувязі з падрыхтоўкай да выдання кнігі «Максім Горкі і Адам Багдановіч: сяброўства, народжанае на берагах Волгі», навуковыя супрацоўнікі Расіі і Беларусі сталі больш пільна вывучаць стасункі сем’яў Пешкавых і Багдановічаў. 

Вынік росшукаў — невядомы раней сшытак вершаў Максіма Багдановіча. У яго ўваходзяць тытульная старонка і 8 перакладаў уласных вершаў паэта на рускую мову. Сем вершаў былі вядомы даследчыкам, апублікаваны ў першым поўным Зборы твораў М.Багдановіча — «***Уж синее небо темнеет…», «***Прочтите с участием эту…», «Триолет», «Дед», «***Белым цветом одета калина…», «***Слышим гул? Это дико-печальный лесун…», «***Подними к небесам свои взоры…». Пераклады ўваходзяць у рукапісны сшытак М.Багдановіча «Зеленя», падараваны ў свой час паэтам стрыечнай сястры Нюце Гапановіч. Сёння «Зеленя» — адзін з каштоўных экспанатаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Восьмы верш з «маскоўскага сшытка» да сённяшняга дня быў невядомы багдановічазнаўцам. Гэта сапраўдны падарунак да Дня нараджэння Максіма Багдановіча і кірунак пошукаў для даследчыкаў, калі існуе аўтарскі пераклад на рускую мову, то трэба шукаць «беларускі» арыгінал.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад7

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі брата Ігара Лосіка5

«Яшчэ і крэдытны рэйтынг пацярпіць». Банкамат забраў грошы, але на рахунак яны не паступілі3

У фінале футбольнага еўракубка згуляюць каманды, якія займаюць 15-е і 16-я месцы ў сваім чэмпіянаце

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ12

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла3

Ціханоўская: Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем8

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу2

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад7

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць