Грамадства1010

Настаўніцу музыкі, якая вучыла дзяцей пры ліхтарыках, вярнулі на працу

Настаўніцу Алену з музычнай школы ў вёсцы Падлабеньне на Горадзеншчыне, якая праводзіла заняткі ў клясе без сьвятла, пасьля розгаласу ў СМІ, пакінулі на працы, піша Радыё Свабода.

Фота, дзе дзеці займаюцца нотнай пісьменнасьцю пры ліхтарыках, трапілі ў сеціва 13 лістапада. Празь дзень стала вядома, што настаўніцу Алену, якая рабіла здымкі, выклікалі ў райвыканкам. У той жа дзень яна напісала заяву аб звальненьні. 15 лістапада мусіла стаць ейным апошнім працоўным днём у школе.

Як сама настаўніца раней казала Свабодзе, кіраўніцтва школы дало ёй падпісаць блянк на звальненьне па пагадненьні бакоў.

Аднак у аддзеле культуры Горадзенскага райвыканкама журналістам Tut.by паведамілі, што настаўніцу звальняць ніхто не зьбіраецца, маўляў, зь ёй толькі была праведзеная гутарка

Ужо 16 лістапада Алена паведаміла Свабодзе, што зноў знаходзіцца на працы.

«Тут электрыкі, праводзяць сьвятло. Я не магу шмат гаварыць. Зараз пад’едзе тэлебачаньне, будзе здымаць гэты кабінэт (дзе займаліся без сьвятла — РС)», — сказала настаўніца.

Па ейных словах, увечары 15 лістапада да яе на працу прыехаў прадстаўнік аддзела культуры Горадзенскага райвыканкама і сказаў, каб назаўтра яна выходзіла на працу.

«Сёньня званілі з упраўленьня культуры аблвыканкама. Сказалі: «Заяве (на звальненьне — РС) ходу не дамо»», — працягвае жанчына.

Алена кажа, што ня бачыла, каб ейную заяву зьнішчылі, але і загад аб звальненьні не падпісвала. Па вуснай дамоўленасьці, выйшла на працу, як і раней, з той жа занятасьцю.

«Мне бы хоць да канца навучальнага года дапрацаваць. Бо пасярод года знайсьці працу нерэальна», — прызнаецца яна.

Чытайце:

Педагогу з-пад Гродна, якая расказала пра музычную школу без святла, прыйшлося звольніцца

Чыноўнікі пра настаўніцу музычнай школы без святла: Мы яе не звальнялі, а проста пагутарылі

Каментары10

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць