Эксперымент па сацыялізацыі асуджаных у сельгаспрадпрыемстве «Хутар-Агра» ў Светлагорскім раёне можна назваць удалым, лічыць Ігар Шуневіч, перадае БелТА.

У «Хутар-Агра» сёння адзначаюць першае для яго ў новым статусе свята «Дажынкі-2018.». У 2017 годзе агракомплекс перадалі ў ведамства Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. На думку міністра, эксперымент з новым падраздзяленнем ўдалы. Па-першае, з самага пачатку задуму добра пралічылі эканамічна. Па-другое, значэнне і месца гэтага прадпрыемства ў сістэме МУС абгрунтавана патрэбай у сельгаспрадукцыі і ўнутраных войскаў, і Дэпартамента выканання пакаранняў.
«Думаю, рана ці позна мы прымножым вопыт эксперымента. Дзе і як, пакуль казаць рана — трэба яшчэ некалькі сезонаў прайсці, каб выйсці на нейкі рытм і разумець патрэбу ведамства ў такіх прадпрыемствах», — растлумачыў міністр.
За дасягнутыя вынікі падзяку міністра ўнутраных спраў атрымаў дырэктар «Хутар-Агра». Ігар Шуневіч уручыў яму новы трактар.
-
Музычны кіраўнік дзіцячага садка з Кармы разам з жонкай стаў зоркай сацсетак. Ужо нават бухога Ігара абышоў
-
«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак
-
Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым
Каментары