Улада22

Прызначаны пераемнік Румаса на яго былую пасаду

Жышкевіч — злева

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Андрэя Жышкевіча старшынёй праўлення Банка развіцця Беларусі, піша БелТА.

Раней пасаду кіраўніка Банка развіцця займаў Сяргей Румас.

Да цяперашняга часу Андрэй Жышкевіч узначальваў Мінскі транзітны банк (МТБанк). Кіраўнік дзяржавы пры разглядзе кадравага пытання адзначыў, што на гэтую пасаду было шмат кандыдатур, аднак Андрэя Жышкевіча рэкамендавалі старшыня праўлення Нацыянальнага банка і міністр фінансаў.

Як распавёў прадстаўнікам СМІ Андрэй Жышкевіч, пры ўзгадненні прызначэння Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што банк працягне займаць актыўную пазіцыю з пункту гледжання рэалізацыі важных для развіцця краіны праектаў. У тым ліку адным з асноўных напрамкаў яго дзейнасці застанецца падтрымка экспарту.

Жышкевіч Андрэй Казіміравіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў вёсцы Баброва Дубровенскага раёна. У 1995 годзе скончыў БДУ па спецыяльнасці «праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм», а таксама па спецыяльнасці «эканамічная кібернетыка», у 1998 годзе — юрыдычны факультэт, у 2002-м - аспірантуру НДІ эканомікі Мінэканомікі Беларусі. Маюць вучоную ступень кандыдата эканамічных навук.

У 1995—1999 гадах займаў розныя пасады ў Белзнешэканамбанк, с1999 па 2001 год працаваў у Банку міжнароднага гандлю і інвестыцый, з 2002 па 2005 год - намеснік старшыні праўлення ЗАТ «Мінскі транзітны банк». Кіраваў МТБанкам з сакавіка 2005 года

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»20

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны24

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам25

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»20

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць