На Кастрычніцкай плошчы сталіцы затрымалі шэсць чалавек, што раздавалі ўлёткі, прымеркаваныя да 60-й гадавіны Дэкларацыі аб правах чалавека.
Супрацоўнікі спецназу міліцыі затрымалі некалькі праваабаронцаў і актывістаў моладзі БНФ.
На Кастрычніцкай плошчы
Алесь Бяляцкі, Франак Вячорка, Антон Койпіш, Сяржук Карповіч, Сяржук Семянюк,апранутыя ў белыя камізэлькі з надпісам: «60 гадоў гадоў агульнай Дэкларацыі правоў чалавека», раздавалі мінакам брашуры з тэкстам Дэкларацыі правоў чалавека.
Ледзь яны пачалі раздаваць брашуры, як іх затрымалі міліцыянты і адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менска. Таксама былі затрыманыя Сяржук Сыс, Уладзь Лабковіч, Ірына Тоўсцік, Марына Статкевіч, Алег Мацкевіч.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары