Свет22

Віцэ-прэм'ер Украіны: Няўпэўненасць ЕС адносна перспектыў сяброўства Украіны іграе на руку папулістам

Пяць гадоў таму ва Украіне пачаўся Еўрамайдан — масавы рух, які выступаў за падпісанне Украінай Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам.

Нягледзячы на ​​перамогу Еўрамайдана і падпісанне пагаднення, перспектывы паўнапраўнага сяброўства Украіны ў ЕС застаюцца цьмянымі. Топ-чыноўнікі ЕС заяўляюць, што пытанне сяброўства Украіны не стаіць на парадку дня нават у сярэднетэрміновай перспектыве. Частка грамадзян Украіны, якія мелі завышаныя чаканні ад асацыяцыі з ЕС і спадзяваліся на паўнапраўнае сяброўства, адчуваюць сябе падманутымі.

«Наша Ніва» ў гутарцы з віцэ-прэм'ерам Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Іванай Клімпуш-Цынцадзэ высвятляла, ці не дэматывуе адсутнасць перспектыў сяброўства Украіны ў ЕС украінскія ўлады і грамадства на правядзенне рэформаў, якія, шмат у чым, праводзяцца па рэкамендацыях самога ЕС.

Віцэ-прэм'ер Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Івана Клімпуш-Цынцадзэ.

Віцэ-прэм'ер заявіла, што няўпэўненасць ЕС адносна еўрапейскай будучыні Украіны ўскладняе дзейнасць і забірае аргументы ў прыхільнікаў еўраінтэграцыі ва Украіне, а таксама з'яўляецца пажыўным асяроддзем для папулістаў.

«Ідзе вайна, людзі стаміліся, ідзе складаны працэс трансфармацыі. Людзі знясіленыя, яны шукаюць простыя адказы на складаныя пытанні. Таму папулізм ва Украіне мае спрыяльную глебу»,

— сказала Клімпуш-Цынцадзэ.

Аднак яна лічыць, што прынцыпова неабходна пабудаваць Еўропу ва Украіне, каб ні ў каго не было такіх пытанняў, ці павінна Украіна станавіцца сябрам ЕС або не.

На заўвагу карэспандэнта НН, што перспектывы сяброўства краіны ў ЕС залежаць не толькі ад самой Украіны, але і ад унутранага становішча ў ЕС, які сёння аб'ектыўна не гатовы да пашырэння, віцэ-прэм'ер заявіла, што пасля складаных выпрабаванняў, звязаных з BREXIT'ам і міграцыйным крызісам, моц Еўрапейскага саюза будзе толькі павялічвацца.

«Тым больш, мы бачым розныя магчымасці, якія закладзены ўжо існуючым Пагадненнем аб асацыяцыі адносна сектаральнай інтэграцыі Украіны ў еўрапейскія рынкі. Калі мы будзем часткай розных механізмаў, якія без нас будуць горш функцыянаваць, відавочна, пытанне еўраінтэграцыі вырашыцца», — сказала віцэ-прэм'ер.

Яна прызнала, што шмат у чым гэта палітычнае пытанне, а таксама выказала ўпэўненасць, што апетыт для пашырэння ў ЕС ёсць — Клімпуш-Цынцадзэ нагадала пра стратэгію Еўрасаюза адносна інтэграцыі Заходніх Балкан.

«Гэта значыць, што ў нас ёсць абсалютна ўсе магчымасці прэтэндаваць на сяброўства ў ЕС», — падагульніла Івана Клімпуш-Цынцадзэ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?3

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне17

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ77

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць