Ежа1010

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны

Алена Браніславаўна — стваральніца папулярнай харчэўні «Палюшкі» ў Тураве са стравамі, якія яна гатуе выключна ў печцы. Свае кулінарныя сакрэты жанчына перадала брэнд-шэфу новага рэстарана Юрыю Сароку, так што цяпер аўтэнтычныя стравы продкаў можна будзе пакаштаваць у гістарычным цэнтры Мінска — Ракаўскім прадмесці.

Алена Браніславаўна і шэф-кухар сталічных «Палюшак» Юрый Сарока. Фота: інстаграм @palyshki

Асноўны канцэпт мінскіх «Палюшак» палягае на даследаванні каранёў і іх актуальным увасабленні. Нават у інтэр’еры стваральнікі імкнуліся пераасэнсаваць вясковую хату. Сцены тут выкананыя ў тэхніцы мазанкі. Печка ў цэнтры памяшкання распісаная пунсовымі макамі, сінімі валошкамі і рамонкамі — нібыта засланая рушніком. Вядома, не абышлося без дрэва, якога тут вельмі шмат, як і іншых дэталяў, якія адсылаюць да традыцыйных рамёстваў. Каманда называе ўсё гэта «неафолкам».

Што тычыцца абслугоўвання гасцей, тут хочуць зрабіць так, каб кожны наведвальнік адчуваў сябе «як дома», сярод членаў сям’і.

Інтэр’ер «Палюшак». Фота: інстаграм @palyshki

Для тых, хто не ведаў, палюшкі — гэта маленькія булачкі, «на адзін кусь», з дражджавога цеста, якія традыцыйна выпякаліся на Палессі. Абавязковай іх прысутнасць была на вяселлях і хрэсьбінах, але елі іх і як самастойную страву ці дадатак да супоў кожны дзень.

У новай кавярні палюшкі падаюць да баршчу, а таксама ў складзе фірмовага хлебнага кошыка.

Хлебны кошык з палюшкамі ў рэстаране каштуе 13 рублёў. Фота: інстаграм @palyshki

Усе стравы паводле рэцэпту Алены Браніславаўны адзначаныя спецыяльным сімвалам-лагатыпам у выглядзе гасціннай кабеты. Гэта, напрыклад, бульбяная каўбаса са шкваркамі і тварожным сырам (32 рублі), палескія клёцкі (23 рублі), жур на аўсянай заквасцы (28 рублёў), верашчака на бурачным квасе з тоўстымі блінамі або дранікамі (49 рублёў), а таксама традыцыйная бабка з печы (29 рублёў).

Ласуны не застануцца і без дэсертаў: ад Алены Браніславаўны ў меню — тоўстыя бліны з хатнім грушавым сочывам і пламбірам. Таксама прапануецца ромавая баба з парэчкавым мусам, мядовік і марозіва. Апошняе падаюць з варэннем з шышак.

Фрагмент меню з беларускімі стравамі. Само меню на беларускай мове

Кавярня працуе па вуліцы Віцебская, 7 з 12 гадзін дня да 23 вечара. Але ў пятніцу і суботу час адкрыцця працягнуты да 01.00.

Так выглядае падача страваў у «Палюшках». Фота: @taeshtaya

Адзначым, што гэта ўжо не першае новае месца з беларускай кухняй за апошні час — у Беларусі цяпер назіраецца сапраўдны бум на рэстараны з традыцыйнымі стравамі.

Каментары10

  • Вожik
    15.06.2026
    Гэтая гаспадыня - рэдкая хамка,некалi телефанавалi ей каб узгоднiць вiзiю,aле пачулi у адказ абразу. Вельмi любiць сустракаць расейскix блогерау.
  • Ганка
    15.06.2026
    Незразумела толькі, чаму у беларускім рэстаране інтэр’ер украінскае мазанкі і ці то ўкраінскія, ці то польскія ўзоры на сьценах. А так добра.
  • Намасце
    15.06.2026
    Безумоўна, гэта ўсё цікава :) Але ...
    Ну, не буду каркаць :))) Час пакажа, што з іх бізнэсам будзе.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе11

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць