Улада2424

Лябедзька: Алексіевіч магла б стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі. Алексіевіч: Гэта проста прыгожая фантазія

Палітык, дырэктар Цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька ў сваёй калонцы на сайце naviny.by прапанаваў Святлану Алексіевіч у якасці адзінага кандыдата на выбарах, а таксама лідара руху за справядлівыя выбары.

Святлана Алексіевіч. Фота Валера Кавалеўскага.

Лябедзька лічыць, што Алексіевіч магла б стаць рухавіком зменаў у Выбарчы кодэкс хаця б таму, што нарадзілася па-за межамі Беларусі (на тэрыторыі Украіны — Рэд.) і згодна з сённяшнім заканадаўствам не можа быць зарэгістраваная кандыдатам у прэзідэнты.

«Змены ў выбарчым заканадаўстве і ўдзел у саміх выбарах — гэта непадзельныя рэчы. Які сэнс удзельнічаць у выбарах, калі ўсё будзе, як заўсёды? У сувязі з гэтым у людзей малая цікавасць да выбараў, моцнае расчараванне.

Каб нешта ўзбудзіць, трэба дзейнічаць неардынарна, правакацыйна. А то будуць, як і раней, карлікавыя кандыдаты, якіх дазволяць улады. Трэба зламаць загадзя напісаны сцэнар», — тлумачыць «НН» сваю ідэю Анатоль Лябедзька.

На ягоную думку, асоба нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч магла б стаць тым штуршком, які б прымусіў многіх задумацца пра недасканалую выбарчую сістэму ў краіне, а таксама аднавіў інтарэс да палітыкі.

Мы звярнуліся да пісьменніцы, каб яна пракаментавала такую прапанову Анатоля Лябедзькі:

«Гэта проста прыгожая фантазія. На жаль, ніхто са мной папярэдне не размаўляў пра гэтую справу. На маю думку, час самадзейнасці прайшоў. І палітыкай павінны займацца менавіта палітыкі. Я пісьменнік і не мыслю сябе ў іншых катэгорыях. Ніколі нават не думала ў такім накірунку, каб пайсці ў палітыкі».

Спадарыня Алексіевіч перакананая, што годную кандыдатуру можна знайсці і сярод цяперашніх палітыкаў. «Я вельмі ўдзячная Анатолю [Лябедзьку — «НН»] за такія словы, але не. Я згодная з ім, што час пераменаў ужо прыйшоў. Трэба шукаць чалавека. Такія абавязкова павінны быць. На мой погляд, гэта павінна быць моцная асоба, якая мае вялікі аўтарытэт», — сказала «НН» Святлана Алексіевіч.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі14

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладзечанская фермерка трапіла пад пераслед пасля скаргі ў тыктоку на чужых кароў6

У Мінску пасажырка пасварылася з кіроўцам тралейбуса. Хто быў вінаваты?5

Вайскоўца з роты ганаровай варты, які пасля працаваў у ахове дыппрадстаўніцтваў, асудзілі за палітыку

Яўген Смарыгін атрымаў украінскае грамадзянства10

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі14

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць