Здароўе3434

Святар: Акунанне ў палонку на Вадохрышча — не царкоўны звычай

Традыцыя акунацца ў палонку на Вадохрышча не мае сакральнай сілы, заявіў БелТА протаіерэй Сергій Гардун, святар Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора.

«Акунанне ў палонку на Вадохрышча — цалкам не царкоўны звычай. Ён не мае ніякай сакральнай сілы, з ім адназначна не звязана абмыванне грахоў. Ёсць толькі два спосабы вызвалення ад сваіх грахоў. Першы — гэта само прыняцце хрышчэння, і чалавек можа быць ахрышчаны толькі адзін раз у жыцці. Па-другое, калі мы прыходзім на споведзь і каемся ў сваіх грахах. Тое, што трэба рабіць шматкроць у жыцці, — гэта рыхтавацца да споведзі і прычасця. Царква загадвае гэта рабіць не радзей 4-5 раз у годзе, можна часцей, кожны месяц», — распавёў протаіерэй Сергій Гардун.

Ён адзначыў, што непадрыхтаваны чалавек, акунаючыся ў палонку, можа толькі нашкодзіць свайму здароўю.

«Напярэдадні свята Вадохрышча неабходна папасціцца, раніцай прыйсці ў храм на службу, паспавядацца, прычасціцца і, вядома, набраць святой вады. Вось гэтая вада асвячаецца для таго, каб ёю хаты акрапляць, нашча прымаць. Яна можа выкарыстоўвацца на працягу цэлага года. Праз гэта дзейнічае Божая ласка. А акунанне — справа рызыкоўная і не варта гэта вітаць», — падкрэсліў святар.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец1

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева15

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

У Расіі спецназ затрымаў агрэсіўнага крымінальніка, які напярэдадні спрабаваў заправіцца без чаргі і абражаў людзей10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец1

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць