Улада2222

Як прайшоў навагодні прыём у Аляксандра Лукашэнкі, на які запрасілі Стаса Міхайлава ФОТЫ

11 студзеня ў нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» Аляксандр Лукашэнка правёў традыцыйны прыём на стары Новы год. Сярод запрошаных былі міністры, артысты, спартсмены, бізнэсмены, піша Tut.by

Тут выступалі Стас Міхайлаў, Мікалай Баскаў, Таісія Павалій і Тамара Гвердцытэлі, Аляксандр Саладуха, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян-Бароўская, Вікторыя Алешка, Алёна Ланская, Анастасія Ціхановіч, група «Цягні-Штурхай».

Аляксандр Саладуха быў запрошаны на прыём чацвёрты раз. Ён распавёў, што Стас Міхайлаў выканаў на прыёме дзесяць песень, столькі ж праспяваў і Мікалай Баскаў.

— Гэта было звышсвята! — сказаў Аляксандр Саладуха.

Іскуі Абалян-Бароўскай на мерапрыемстве ўручылі ганаровае званне заслужанай артысткі Беларусі.

Акрамя сваіх песень «Іншае жыццё» і «Новы дзень», спявачка разам з Алёнай Ланской і Настассяй Ціхановіч выканала кампазіцыю з фільма «Дзяўчаты».

Гімнастка Любоў Чаркашына распавяла, што сярод спартсменаў на мерапрыемстве былі біятланістка Дар'я Домрачава, байдарачніцы Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Маргарыта Махнева. Гімнастцы Кацярыне Галкінай Лукашэнка прысвоіў званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Спявак, кампазітар, шоўмэн і тэлевядучы Герман Цітоў у сваім Instagram нават запосціў невялікае відэа з выступлення Стаса Міхайлава.

Сярод бізнэсменаў на прыёме быў расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў. Летась, нагадаем, прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант распавяла «Народнай Волі», што расійскі бізнэсмен прыязджаў на мерапрыемства не адзін, а «разам са сваімі сябрамі — вядомымі артыстамі». Тады на прыёме выступалі Лепс, Наташа Каралева, Мікалай Баскаў, Таісія Павалій.

У інтэрв'ю сам мільярдэр не ўтойваў, што запрасіў у Беларусь некаторых вядомых выканаўцаў:

— Іх трэба загадзя запрашаць, таму што на стары Новы год яны альбо на Мальдывах, альбо ў Сочы катаюцца на лыжах. Аднаму патэлефанаваў- - кажа, не магу. Набраў Баскава: «Коля, трэба выступіць на канцэрце». Я для яго 5-6 песень напісаў проста так, бясплатна, як аўтар вершаў. Ён толькі спытаў, калі канцэрт. «Добра, ёсць». Я многім артыстам пішу песні. Мы з імі сябруем, маем зносіны. Калі каму-небудзь нешта трэба, то дапамагаем адзін аднаму. Хутка будзе мой дзень нараджэння. Яны таксама будуць выступаць. Я толькі заікнуўся пра тое, каб заплаціць ганарар. Яны ледзьве не пакрыўдзіліся: «Ты што нас абражаеш? Не крыўдзі нас». Калі вы запросіце мяне на свой дзень нараджэння, то я ў якасці падарунка папрашу артыстаў — і яны будуць спяваць бясплатна. Для гэтага не трэба грошай.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць