Афіша11

Драздовіч, Сергіевіч, Сеўрук і ўсе‑ўсе‑ўсе

142 працы заходнебеларускіх мастакоў віленскай школы выстаўленыя ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук.

142 працы заходнебеларускіх мастакоў віленскай школы выстаўленыя ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук.

У Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 16 снежня адкрылася выстава ARS incоgnita, на якой дэманструецца творчасць мастакоў Заходняй Беларусі першай паловы XX стагоддзя — выпускнікоў мастацкіх навучальных устаноў Вільні.

У экспазіцыі прадстаўлены 142 работы Язэпа Драздовіча, Сяргея Вішнеўскага, Дзмітрыя Крачкоўскага, Пятра Сергіевіча, Міхася Сеўрука, Васіля Сідаровіча і Паўла Южыка.

Гэта пейзажы, партрэты, тэматычныя карціны, эскізы роспісаў храмаў, гравюры і разьба па дрэве, якія захоўваюцца ў прыватных калекцыях.

Адкрываючы выставу, яе куратар Таццяна Гаранская зазначыла, што на працягу апошніх гадоў творчая грамадская арганізацыя «Мастак» знаёміла мінчан з невядомымі творамі заходнебеларускага мастацтва. Паводле яе слоў, на гэтую тэму ў канцы будучага года прадугледжваецца выданне манаграфіі на беларускай, літоўскай і польскай мовах, а таксама прэзентацыя выставы ARS incоgnita ў Вільні.

«Галоўная задача выставы ў тым, каб прыцягнуць увагу айчынных музеяў да творчасці мастакоў Заходняй Беларусі. Мы імкнемся да таго, каб работы гэтых майстроў, якія захоўваюцца ў іх нашчадкаў і калекцыянераў, трапілі ў фонды беларускіх музеяў», — падкрэсліла Т.Гаранская. Паводле яе слоў, дагэтуль спецыялістам невядомыя прыкладна 90% твораў вышэйназваных майстроў.

За пошук, рэстаўрацыю і папулярызацыю творчасці мастакоў Заходняй Беларусі, а таксама за падрыхтоўку экспазіцыі мастацтвазнаўца выказала ўдзячнасць доктару філалагічных навук Арсеню Лісу, мастакам Віктару Маркаўцу, Ігару Бархаткову і Ўладзіміру Крукоўскаму.

Паводле слоў дарадцы пасольства Літвы ў Беларусі Дарыюса Віткаўскаса, мастацтва «знаходзіць дастойнае месца ў літоўска‑беларускіх адносінах», а таксама надзею на тое, што культура «стане мостам» супрацоўніцтва і ўнясе ў яго «свае фарбы і адценні».

Падчас вернісажу адбыўся круглы стол па праблемах выяўлення, музеефікацыі, рэстаўрацыі і захавання мастацкай спадчыны творцаў Заходняй Беларусі.

Выстава працуе да 25 снежня.

Адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім4

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску3

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь28

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды1

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

У Беларусі запусцілі «Дошку» — аналаг заходняга Miro1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім4

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць