Эканоміка11

БЧ купіць яшчэ 10 «штадлераў»

18 студзеня ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося падпісанне кантракту з кампаніяй ЗАТ «Штадлер Мінск» на закупку электрацягнікоў для міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.

Беларуская чыгунка набудзе да 2021 года 10 сучасных пяцівагонных электрацягнікоў серыі ЭПМ пераменнага току з максімальнай хуткасцю 160 км/г. Пастаўка першага электрацягніка запланаваная на канец 2020 года. Для рэалізацыі дадзенага інвестыцыйнага праекта плануецца прыцягнуць крэдытныя рэсурсы вядучых замежных банкаў.

Базавай мадэллю для распрацоўкі новых электрацягнікоў стануць семівагонныя электрацягнікі серыі ЭПМ, якія паспяхова курсіруюць па Беларускай чыгунцы са жніўня 2016 года па маршруце Мінск—Гомель.

Даўжыня новых саставаў складзе 92 960 мм, шырыня кузава — 3 480 мм. У цягніку прадугледжана 260 месцаў для сядзення 1 і 2 класа. У зоне 1 класа (падвышанай камфортнасці) размесціцца 16 месцаў. Тут прадугледжаны камфартабельныя крэслы са спінкай, што рэгулюецца па вугалу нахілу, індывідуальныя падлакотнікі. Зона 1 класа аддзеленая шкляной перагародкай з электрычным прывадам. У пасажырскім салоне 1 класа будуць устаноўлены кнопкі выкліку правадніка, пры націску якіх у купэ правадніка выдаецца аўдыё-відэасігнал. Прадугледжаны месцы для размяшчэння буйнагабарытнага багажу, гардэроб для верхняга адзення.

У салонах 2 класа будуць устаноўлены мяккія сядзенні з падлакотнікамі па сістэме «3 + 2».

Адметнай асаблівасцю новых цягнікоў стане наяўнасць у пасажырскім салоне аўтаматычных сістэм (апаратаў) па продажы прадуктаў харчавання, гарачых і ахаладжальных напояў.

Электрацягнікі будуць абсталяваны сістэмай бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт (WI-FI), а таксама сістэмай узмацнення сігналу GSM.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў13

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў13

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць