Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагаварыў па тэлефоне з Нікаласам Мадурам і выказаў яму сваю падтрымку ў сувязі з палітычным крызісам у краіне, паведамляе прэс-служба Крамля.

Фота: kremlin.ru.
Пуцін «падкрэсліў, што дэструктыўнае знешняе ўмяшанне груба парушае асноватворныя нормы міжнароднага права», сказана ў паведамленні. Мадура, у сваю чаргу, падзякаваў Пуціну «за прынцыповую пазіцыю Расійскай Федэрацыі».
Нагадаем, што рэакцыя Беларусі на падзеі ў Венесуэле была больш стрыманай. МЗС Беларусі заявіла, што венесуэльскі народ можа самастойна справіцца з цяжкасцямі, што ўзніклі.
Каментары