Грамадства1111

Курыць на прыпынках цяпер будзе катэгарычна забаронена

 У Беларусі прыняты меры па ўзмацненні антытытунёвага заканадаўства.

Гэта вынікае з дэкрэта №2 «Аб змяненні дэкрэтаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае карэкціроўку дэкрэтаў ад 17 снежня 2002 года №28 і ад 18 кастрычніка 2007 года №4, што рэгулююць вытворчасць, абарот і спажыванне тытунёвых вырабаў. Адпаведны дакумент Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 студзеня.

Асноўная мэта дэкрэта — паслядоўнае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, прадухіленне негатыўнага ўплыву курэння на стан здароўя насельніцтва.

Дэкрэтам прадугледжана заканадаўчае ўрэгуляванне вытворчасці, абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, а таксама прыстасаванняў, якія выкарыстоўваюцца для награвання тытуню без яго гарэння або тлення — сістэм для спажывання тытуню.

Вызначана, што на такія сістэмы будуць распаўсюджвацца асобныя прававыя нормы, якія дзейнічаюць адносна вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвых вырабаў.

У прыватнасці, права на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з вытворчасцю і абаротам сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцей для іх, прадастаўляецца толькі суб'ектам гаспадарання Беларусі. Уводзіцца забарона адкрытага выкладвання вадкасцей для электронных сістэм курэння ў вітрынах і іншым гандлёвым абсталяванні. Прадугледжваюцца абмежаванні па месцах продажу, выкарыстання (спажывання) электронных сістэм курэння. Уводзяцца забароны на рэкламу, продаж непаўналетнім вадкасцей для электронных сістэм курэння.

У дэкрэце таксама замацоўваецца пашырэнне пераліку месцаў, у якіх поўнасцю забараняецца курэнне. У прыватнасці, забарона на курэнне ўводзіцца адносна дапаможных памяшканняў жылых дамоў, ліфтаў, аўтамабіляў, якія перавозяць дзяцей да 14 гадоў, дзіцячых пляцовак, рабочых месцаў у памяшканнях, тэрыторый і памяшканняў спартыўна-аздараўленчых лагераў, устаноў адукацыі, падземных пераходаў, прыпыначных пунктаў і пасадачных пляцовак.

Для забеспячэння паэтапнага абмежавання даступнасці тытунёвых вырабаў, сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцей для іх дэкрэтам прадугледжваецца ўвядзенне забароны на выкарыстанне на шыльдах гандлёвых аб'ектаў слоў, тоесных ці падобных да назваў відаў тытунёвых вырабаў. З 1 студзеня 2020 года ўводзяцца патрабаванні да продажу ў магазінах, якія маюць гандлёвую плошчу больш за 1000 кв.м, тытунёвых вырабаў, сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцей для іх толькі праз таварныя аддзелы. З 1 студзеня 2022 года ўводзіцца забарона на выкарыстанне для захоўвання і продажу тытунёвых вырабаў у магазінах і павільёнах абсталявання, якое размяшчаецца над кантрольна-касавымі вузламі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM5

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць