Свет33

Мэй вырашыла паспрабаваць змяніць умовы Brexit

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй звярнулася па падтрымку да лідара лейбарыстаў Джэрэмі Корбіна, паабяцаўшы яму «змагацца за Брытанію» ў Бруселі. У Бельгію палітык плануе адправіцца, каб аднавіць перамовы адносна ўгоды і настойваць на зменах пагаднення пра ўмовы Brexit.

Яна адзначыла, што, нягледзячы на ​​тое, што лідар лейбарыстаў на мінулым тыдні адмовіўся падтрымаць яе ў палаце абшчын, ён гэтак жа, як і яна, лічыць, што спрэчнае пытанне пра мяжу паміж Рэспублікай Ірландыя (ўдзельніцай ЕС) і Паўночнай Ірландыяй (якая павінна выйсці з Еўрасаюза ў складзе Вялікабрытаніі пасля Brexit) «неабходна вырашаць з Бруселем».

У Брусель прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі паабяцала вярнуцца з «новымі ідэямі і новай рашучасцю».

Мэй, як адзначае Telegraph, настойвае на тым, што яна «настроена» пачаць працэдуру Brexit «своечасова» — 29 сакавіка, нягледзячы на ​​публічныя і прыватныя просьбы ад парламентарыяў і міністраў затрымаць гэты працэс.

Brexit прызначаны на 29 сакавіка. Пасля гэтага, згодна з планам Мэй (яго брытанскі парламент таксама адхіліў 15 студзеня), у Вялікабрытаніі да 31 снежня 2020 года павінен будзе дзейнічаць пераходны перыяд. Каралеўства пры гэтым увесь гэты час будзе заставацца часткай Мытнага саюза ЕС і адзінага еўрапейскага рынку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа1

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа1

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць