Здарэнні2626

На птушкафабрыцы «Беларуснафта-Асобіна» знікла 17 тон курэй. Нястачу хацелі перакласці на работнікаў

11 студзеня на складзе гатовай прадукцыі забойнага цэха РУП «Беларуснафта-Асобіна» правялі інвентарызацыю і выявілі прапажу 17 тон мяса птушкі — на суму амаль 57 тысяч рублёў. Работнікі кажуць, што спачатку нястачу хацелі павесіць на іх, але зараз абяцаюць правесці расследаванне.

— Начальнік склада прынёс спіс, насупраць кожнага прозвішча — сума, якую трэба заплаціць. Некаторыя падпісвалі і згаджаліся, — распавядае працаўніца прадпрыемства Лідзія. — А ўчора нас сабраў генеральны і сказаў, што ён усё сам праверыць. Будзем глядзець, што будзе далей.

Паводле слоў работнікаў прадпрыемства, гаворка ідзе пра сумы ад 700 да 1000 рублёў кампенсацыі з чалавека.

Праваабаронца Леанід Судаленка распавёў, што да яго звярнуліся 7 працаўнікоў прадпрыемства.

— Людзі прыйшлі і расказалі, што два месяцы таму ўсё было добра, а 11 студзеня наймальнік правёў інвентарызацыю і выявілі гэтую нястачу. Падзялілі на ўсіх матэрыяльна адказных, а гэта 59 чалавек, і тут жа іх пачалі патрабаваць: маўляў, плаціце добраахвотна, а інакш звольнім.

Судаленка лічыць, што патрабаванне наймальніка незаконна.

Ён дапамог тым, хто звярнуўся, падрыхтаваць заяву ў камісію па працоўных спрэчках з патрабаваннем, каб прэтэнзіі з работнікаў знялі. «Калі не, то мы пойдзем у суд і будзем даказваць адсутнасць віны кожнага таго, хто звярнуўся да нас», — кажа юрыст.

У прэс-службе ПА «Беларуснафта», даччыным прадпрыемствам якога з'яўляецца птушкафабрыка, распавялі, што ніякіх загадаў аб прыцягненні работнікаў да матэрыяльнай адказнасці пакуль што не выдавалася.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога6

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў8

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць