Меркаванні2020

Lenta.ru: МЗС Беларусі прапаноўвала правесці ў краіне вучэнні НАТА і размясціць амерыканскіх спецыялістаў

Папулярны расійскі сайт Lenta.ru прысвяціў адзін са сваіх артыкулаў Беларусі. У матэрыяле сцвярджаецца, што Лукашэнка нібыта стаміўся ад Расіі і шукае новых сяброў у асобе ЗША.

Расійска-беларускія адносіны апошнім часам не ладзяцца. Нядаўнюю прапанову Уладзіміра Пуціна паглыбіць інтэграцыю дзвюх краін у Мінску ўспрынялі з вялікай насцярожанасцю. У выніку беларуская дзяржава занялася ўмацаваннем межаў і пошукам новых знешнепалітычных перспектыў, адзначае Lenta.ru.

Выданне звяртае ўвагу на візіт у Беларусь памочніка кіраўніка Дзярждэпа ЗША па справах Еўразіі Уэса Мітчэла, работніка ключавых амерыканскіх аналітычных цэнтраў Майкла Карпентара, які раней займаў высокую пасаду ў Радзе нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце ЗША, а таксама эксперта Цэнтра па аналізе еўрапейскай палітыкі Бэна Ходжэса.

Lenta.ru лічыць, што такіх высокапастаўленых гасцей «аналітыкамі» можна назваць умоўна — яны маюць багаты практычны вопыт за плячыма.

Аляксандр Лукашэнка і Уэс Мітчэл. Фота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

«Украінскі крызіс стаў для беларускага кіраўніцтва своеасаблівым тэстам на адданасць саюзу з Расіяй, які яно праваліла. Пачынаючы з 2014 года Лукашэнка спрабаваў знайсці новыя формы ўзаемаадносін з Расіяй і Захадам дзеля атрымання палітычных і рэсурсных прывілеяў з іх супрацьстаяння»,

— піша Lenta.ru.

Журналіст сайта ўпэўнены, што канчатковае рашэнне пра пошук хаўрусніцкіх альтэрнатыў Лукашэнка прыняў пасля ўвядзення Расіяй так званага падатковага манеўру.

Бэн Ходжэс (злева) 5 лістапада 2018 каля стэлы «Мінск — горад-герой». Фота: прэс-служба МЗС Беларусі.

Lenta.ru піша, што ўсё супрацоўніцтва Беларусі і ЗША не абмяжоўваецца кароткімі візітамі дыпламатаў і адстаўных вайскоўцаў.

«Наадварот, нягледзячы на ўсе абмежаванні, Штаты сістэмна выбудоўваюць працу не толькі з дзяржавай, але і з беларускім грамадствам»,

— піша выданне.

Журналіст Lenta.ru піша, што Расія мала што можа прапанаваць у адказ.

Таксама выданне ўпэўнена, што пытанні дэмакратыі не стануць перашкодамі — ЗША здольныя падтрымліваць і недэмакратычныя рэжымы.

Lenta.ru нагадала, што ў мінулы чацвер, 31 студзеня, выступаючы ў Атлантычнай радзе ў Вашынгтоне намеснік кіраўніка беларускага МЗС Алег Краўчанка абвясціў пра адмену абмежаванняў на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі.

«Пры гэтым на закрытай частцы пасяджэння тон беларускага дыпламата некалькі змяніўся. Па некаторых даных, Краўчанка прапаноўваў правесці ў Беларусі вучэнні НАТА і размясціць у краіне амерыканскіх спецыялістаў па даследаванні сацыяльных сетак і кантролі над інтэрнэтам. Апытаныя Lenta.ru эксперты назвалі гэтыя звесткі вельмі дакладнымі. Як відаць, Беларусь ужо зрабіла свой выбар»,

— піша Lenta.ru.

Варта адзначыць, што не ўсе публікацыі Ленты.ру пра Беларусь утрымліваюць даставерную інфармацыю. Часам выданне выдае фантазіі за рэаліі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць