Грамадства99

«Лаву Клінтана» вывезлі з Курапат на рэстаўрацыю

9 лютага актывісты КХП-БНФ, якія шмат гадоў апякуюцца Курапатамі, вывезьлі абломкі «лавы Клінтана» з тэрыторыі народнага мэмарыяла, піша радыё «Свабода».

«Вывезьлі для далейшай рэстаўрацыі — гэта магчыма. Пасьля аднаўленьня лава будзе ўсталяваная на былым месцы, для яе захоўваньня будуць прынятыя захады бясьпекі. А вандалаў мы папярэджваем, што нашае цярпеньне скончылася», — паведаміў кіраўнік дырэкцыі народнага мэмарыяла Курапаты Алесь Чахольскі.​

Абаронцы ведаюць дадзеныя падазронага наведніка

Паводле Алеся Чахольскага, вечарам 8 лютага і наступнай ноччу абаронцамі Курапат было арганізавана дзяжурства ў Курапатах. У выніку быў заўважаны чалавек, які, як мяркуюць актывісты, можа быць датычным да разбурэньня «лавы Клінтана». Прыкметы гэтага чалавека, а таксама нумар аўтамабіля, на якім ён прыехаў у Курапаты, актывісты перададуць сьледчым, якія расьсьледуюць справу аб разбурэньні лавы Клінтана.​

Рэкорднае пікетаваньне

Абаронцы Курапат Алесь Чахольскі, Дзяніс Урбановіч і Ганна Шапуцька 9 лютага склікалі журналістаў на прэсавую канфэрэнцыю ў Курапаты. Яшчэ адна, акрамя падзей вакол «лавы Клінтана», нагода для размовы з прэсай — пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедім» усталявала своесаблівы рэкорд працягласьці акцый па абароне Курапат.

Ганна Шапуцька параўнала цяперашняе пікетаваньне, якое пачалося 1 чэрвеня мінулага году, і пікетаваньне ў 2002-2003 гадах.​

«Сёньня 255-ы дзень пікетаваньня. Гэта ўжо на 5 дзён больш, чым тады, калі Курапатам пагражала будаўніцтва кальцавой аўтадарогі. Магчыма, тады ўмовы былі больш жорсткія, пікетоўцы мусілі начаваць у Курапатах у намёце, ім пагражаў АМАП, але і цяпер нам ня менш складана. Узяць хаця б тое, што даводзілася пікетаваць у маразы пад мінус 15 градусаў, што за гэтыя дні на нас склалі ўжо пад сотню пратаколаў, а сумы штрафаў на кожнага з нас перавалілі за тысячу рублёў, але акцыя працягваецца».

9 лютага рэстарацыю «Поедем поедим» пікетавалі больш за 10 актывістаў розных апазыцыйных партый і арганізацый. Пікетоўцы дамагаюцца закрыцьця рэстарацыі, якая, на іх думку, пабудавана з парушэньнем закону. Таксама актывісты лічаць, што дзейнасьць побач з Курапатамі забаўляльнай установы супярэчыць прынятым у беларускім грамадзтве нормам маралі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі30

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі знайшлі ў Ружанах дзве вежы замка Сапегаў

Пайшоў на пенсію дырэктар Нацыянальнага архіва1

Дадому да Сашы Філіпенкі прыходзілі сілавікі праз справу ЕГУ1

Як Японія стала зручнай базай для расійскіх шпіёнаў1

У Расіі хацелі наняць дворнікаў з КНДР, але «не пацягнулі па зарплаце»5

Асуджаны за хабар на 9 гадоў калоніі дырэктар добрушскага завода выйшаў на свабоду праз два гады2

Запісваць відэа ў туалеце стане нельга, а запісы з відэаназірання будуць захоўвацца не больш за месяц3

Аліеў заявіў, што Азербайджан быў калоніяй у складзе СССР38

Лідар «Драздоў» заявіў, што чакае афіцыйных выбачэнняў ад гомельскай раёнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі30

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць