Меркаванні99

За маладую Беларусь!

Усё на Мядзельшчыне як у часы, калі людзі мелі прымітыўныя мэты і займаліся кожны дзень адной і той жа працай, жылі ад свята да свята адным днём.

У Мядзеле жыве каля 8 тысяч чалавек, тры з якіх — моладзь.
У Мядзеле дзве сярэднія школы, гімназія, дзіцячая юнацкая спартовая школа, дом дзіцячай творчасці, раённая бібліятэка, музычная школа.

Таму калі ты не здольны да спорта, то ідзі ў Дом дзіцячай творчасці, там цябе будуць вучыць вязаць, вышываць, выразаць з дрэва, альбо гуляць у лялькі, а калі цябе і гэта не зацікавіць – сядзі дома, чытаючы кнігу з раённай бібліятэкі альбо поўнасцю ахвяруй вольным часам і шчыра вучыся.

Дзіцяча-юнацкая спартовая школа размяшчаецца на беразе возера Мястра і асноўную частку спартовых секцый складаюць водныя, то бак веславанне. Калі казаць пра валейбол, баскетбол, настольны тэніс, то яны існуюць толькі ў школах. Футбол, вялікі тэніс, плаванне — у Мядзеле такога няма, няма ні секцый ні спецыялістаў.

Дом дзіцячай творчасці размясціўся ў будынку былой школы. Яна як выглядала 40 год таму, так і выглядае цяпер. Капрамонту будынак ДДТ не ведаў.

Музычная школа недалёка адышла ад ДДТ па стане памяшкання і вельмі добра калі яна штогод мае чалавек 30 набору на розныя музычныя інструменты.

Варта ўзгадаць яшчэ адно мейсца, дзе штотыдзень моладзь набывае новыя веды – Мядзельскі Дом Культуры, па-простаму — клуб.

Тое, што па суботах адбываецца на мядзельскіх танцах, немагчыма назваць культурай
. Клуб — гэта мейсца, дзе малады чалавек можа спакойна пасядзець, выпіць якога-небудзь напою, патанчыць, паразмаўляць з сябрамі, адным словам адпачыць. Мядзельскі клюб жа вельмі нагадвае загон для звярэй, у які загнаныя 70 чалавек, не разумеючых сэнсу сваёй прысутнасці.

Калі маладзён пажадае зьвязаць сваё жыццё з паэзіяй, культурай, краязнаўствам альбо гісторыяй, то ў Мядзеле знойдуцца лічаныя людзі, якія змогуць дапамагчы яму ў гэтым. А калі ёсць жаданне быць міліцыянтам, то тут няма праблемаў: пасля сканчэння школы пайшоў у войска, пасля войска ты — абаронца парадку. Таму тут трэба добра паразважаць над выбарам прафесіі.

Калі на працягу сваіх школьных гадоў чалавек не знайшоў пэўныя ідэі, яму вельмі складана вырашыць такое пытанне. А як яго вырашыць, калі большасць моладзі не цікавіцца абсалютова нічым ды і няма каму іх зацікавіць. З гэтага і вынікае праблема разгубленасці і дрэннага выбару працы.

Калі казаць пра духоўнае выхаванне мядзельскай моладзі, то ў Мядзеле ёсьць катэхізіс пры касцёле Маці Божай Шкаплернай, і праваслаўная нядзельная школа. Але бацькам чамусці падаецца не модным весьці дзіця да касцёла ці царквы і дзеці растуць пад уплывам банальнага выхавання: дзіцячы садок, школа, ПТУ, каледж, праца.

Што да вёсак, то там ціха і глуха.

Усё на Мядзельшчыне як у часы, калі людзі мелі прымітыўныя мэты і займаліся кожны дзень адной і той жа працай, жылі ад свята да свята адным днём. Не раз шкадуеш пра тое.
Прыкра, што да сённяшняга дня пра гэта не думае мясцовая ўлада.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Фанаты Тэйлар Свіфт абрынуліся з крытыкай на Іллю Малініна пасля правалу на Алімпіядзе2

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў17

У Гродне прадаюць кватэру з крутым відам на Фарны касцёл і Савецкую плошчу. Цана таксама ўражвае5

Кітайская кампанія прэзентавала першага поўнапамернага робата-гуманоіда, які адчувае дотык і бегае марафоны

Трамп: Дзяржавы-ўдзельніцы Рады міру выдзеляць больш за 5 мільярдаў даляраў на Газу5

Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць12

Вайна ва Украіне не скончыцца ў 2026 годзе, лічыць генерал Бэн Ходжэс3

Дзясяткі гадоў экспедыцый у адным ютуб-канале. У Беларусі прэзентавалі відэархіў Міколы Козенкі з народнымі танцамі і абрадамі1

У Цэнтральную і Усходнюю Еўропу цякуць мільярды: рэкордныя інвестыцыі, нягледзячы на нявызначанасць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць