Свет

Раскрытая таямніца гібелі горада індзейцаў

Навукоўцы Універсітэта штата Каліфорнія высветлілі, што змяненне клімату спрыяла заняпаду Кахокіі — найбуйнейшага горада Паўночнай Амерыкі ў XI стагоддзі. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе на Phys.org.

Фота: PNAS (2019).

Даследчыкі прааналізавалі закамянелыя адходы жыццядзейнасці людзей, якія засялялі Кахокію, сабраныя з донных адкладаў возера, якое размяшчалася побач з манументальнымі курганамі. Яны вызначылі колькасць станолаў, якія выпрацоўваліся ў кішачніку чалавека падчас стрававання і выводзіліся з экскрэментамі. Аказалася, што іх ўзроўні ў пластах, якія ўтварыліся за некалькі стагоддзяў, адпавядаюць зменам у колькасці насельніцтва, якія вызначаліся больш традыцыйнымі метадамі.

Каля 600 года нашай эры колькасць людзей на гэтым участку павысілася і дасягнула піка ў 1100 годзе, калі тут ужо стаяў горад плошчай 15 квадратных кіламетраў з насельніцтвам некалькі дзясяткаў тысяч жыхароў. Аднак пасля гэтага колькасць гараджан пачала скарачацца, і да 1400 года Кахокія аказалася занядбанай.

Навукоўцы таксама вымералі суадносіны ізатопаў кіслароду ў азёрных адкладах, па якіх можна вызначыць колькасць ападкаў. Аказалася, што магчымай прычынай заняпаду стала зніжэнне частаты дажджоў і пачашчэнне засух. Неспрыяльныя з'явы надвор'я адмоўна адбіліся на ўраджаі кукурузы, якую вырошчвалі індзейцы.

Каментары

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць