Інтэрнэт і СМІ22

Кірыл Жываловіч: Высоцкі звольнены з «Белгазеты» за сабатаж 

Уласнік «Белгазеты» Кірыл Жываловіч даслаў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» сваё бачанне сітуацыі са звальненнем папярэдняга галоўнага рэдактара Ігара Высоцкага.

Чытайце: Галоўны рэдактар Ігар Высоцкі сышоў з «БелГазеты»

Кірыл Жываловіч (справа) цяпер сам выконвае абавязкі галоўнага рэдактара «Белгазеты». Фота Еўрарадыё

«Галоўны рэдактар ​​Ігар Высоцкі паставіў пад пагрозу выхад сённяшняга нумара. У суботу а 15-й гадзіне мне стала вядома пра тое, што ен не плануе працаваць над нумарам. Так што ён не сышоў, а будзе звольнены за сабатаж і па артыкуле Працоўнага кодэкса з усімі вынікаючымі для яго наступствамі.

Над сённяшнім нумарам працавалі дзейныя супрацоўнікі «БелГазеты» і нашы пастаянныя аўтары, узровень якіх дазваляе не толькі захоўваць планку нашага выдання, але і браць новыя вышыні. Словамі раскідвацца не збіраюся, бо хай гэта ацэньваюць чытачы нашага тыднёвіка. Час пакажа, хто і што ўмее.

З нагоды навіны на «Еўрарадыё». З чаго раптам нейкі праваабаронца абрастае ўсялякімі рэгаліямі і тытуламі? Хто вырашыў, што ён экс-дырэктар «БелГазеты»? У адпаведнасці з рашэннем эканамічнага суда горада Мінска, якое было агучана ўчора, гэты чалавек быў прызначаны на пасаду дырэктара незаконна. І яму трэба будзе адказваць за гэта ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Беларусі. Магу толькі з усёй адказнасцю заявіць, што ён з'яўляецца аферыстам, ашуканцам і прайдзісветам. І я гэта дакажу ў судовым парадку.

Дакладна такое ж у мяне здзіўленне выклікаюць выказванні аб тым, што ў сённяшнім нумары скрозь імёны невядомых журналістаў. Гэта пра каго? Пра Алеся Кіркевіча? Пра Марыну Гуляеву? Пра Дзмітрыя Дрыгайла? Пра Юрыя Дубіну? Пра Дзяніса Лаўнікевіча? Тыя, хто можа назваць гэтых журналістаў невядомымі, хутчэй за ўсё, былі яшчэ немаўлём або зусім у зачаткавым становішчы, калі Гуляева і Дубін працавалі ў «БелГазеце». І хай такія заяўнікі спачатку дасягнуць 10% таго, што ўмеюць Дрыгайла і Кіркевіч, а потым даюць ацэнкі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць